Вы тут

Хто дбае, той і мае!


Што ні кажы, а мудрасць продкаў не страціла сваёй актуальнасці. І малапісьменныя дзяды-прадзеды ў нечым былі разумнейшыя за нас, узброеных інтэрнэтам і сучаснымі гаджэтамі. Процьма цяперашніх псіхолагаў, сацыёлагаў ды іншых «-олагаў» б'ецца над рэцэптам поспеху. Пішуць кнігі і ладзяць семінары на тэму, як стаць баф

Што ні кажы, а мудрасць продкаў не страціла сваёй актуальнасці. І малапісьменныя дзяды-прадзеды ў нечым былі разумнейшыя за нас, узброеных інтэрнэтам і сучаснымі гаджэтамі. Процьма цяперашніх псіхолагаў, сацыёлагаў ды іншых «-олагаў» б'ецца над рэцэптам поспеху. Пішуць кнігі і ладзяць семінары на тэму, як стаць багатым і рэалізавацца ў жыцці. Хаця нашыя прашчуры на гэтае пытанне даўно знайшлі адказ. І ўвасабляецца ён у простай ісціне: хто дбае, той і мае.

12-23

Бяда толькі, што гэтая ісціна, бы горкая таблетка, не ўсім даспадобы. Адусюль чуеш толькі нараканні, як цяжка жыць. І камяні збольшага ляцяць у «агарод» дзяржавы. Маўляў, не забяспечвае належнага ўзроўню дабрабыту. А ў Еўропе вунь якія заробкі! І дапамога па беспрацоўі і шматдзетнасці такая, што можна жыць і не журыцца. А ў нас з тых, хто не працуе, падатак спаганяць збіраюцца. Дзе справядлівасць?!

Прычына гэтага абурэння нават не ў эканоміцы. Чамусьці ў нас склалася спецыфічнае ўяўленне пра абавязкі дзяржавы. Для нас дзяржава — гэта не структура, што абслугоўвае грамадства, а ці то мамка, ці то нянька, якая мусіць бегаць за кожным, глядзець, каб галавой не выцеўся, і задарма карміць цукеркамі. А тут з дзяржаўных трыбун адкрытым тэкстам заяўляюць, што на цукеркі спачатку трэба зарабіць. І гэта слушны падыход. Не толькі з пункту гледжання эканомікі, але і псіхалогіі. Педагогі не дадуць схлусіць: празмерная апека замінае развіццю самастойнасці. А ў маштабах краіны спараджае масавую інертнасць. У людзей знікае ініцыятыўнасць. А менавіта на ініцыятыве трымаецца сучасны рынак. Аднак паўстае класічнае пытанне: што даць чалавеку — рыбу ці вуду?

Заходняя Еўропа, на якую ківаюць нашы дамарослыя аналітыкі, ужо даўно раздае «рыбу». Вялікія сацыяльныя дапамогі, выплаты шматдзетным сем'ям ды іншыя сацыяльныя «пернікі». Каб чалавек не застаўся сам-насам са сваёй бядой. І дапамога па беспрацоўі ў іх сапраўды большая, чым у многіх з нас заробкі. Але не спяшайцеся зайздросціць. Вялікія сацыяльныя гарантыі рана ці позна выклікаюць не меншыя сацыяльныя праблемы. Так, карэнны немец-працаголік саромеецца жыць з дзяржаўнае ласкі. А вось натоўпы мігрантаў трымаюцца іншай думкі. Навошта гараваць на працы, калі можна гадамі сядзець на «сацыялцы» і анічога не рабіць? (Акрамя, хіба што, новых дзяцей.) А немец, француз ці які швед няхай сабе працуюць і плацяць шалёныя падаткі. Стары добры сацыяльны паразітызм. Накшталт таго, што квітнеў яшчэ ў Старажытным Рыме, калі тысячы людзей сядзелі на карку ў дзяржавы. Бо працаваць для свабоднага чалавека было маветонам, і дзяржаўныя людзі мусілі рупіцца пра тое, каб пракарміць натоўп беспрацоўных, але страшэнна гордых сабой грамадзян. Тады хлеб і відовішчы забяспечваліся за кошт заваявання новых земляў. У наш час такі аўкцыён нечуванай шчодрасці магчымы пры наяўнасці прыродных рэсурсаў: нафты, золата, алмазаў... Але краіны, якім гэтак пашанцавала, можна палічыць на пальцах адной рукі.

У нас нафта не б'е з-пад кожнай купіны. Таму чакаць, што дзяржава забяспечыць усім і кожнаму салодкае жыццё, не выпадае. Дый і не павінна яна гэтага рабіць. Яе справа — забяспечваць парадак і стабільнасць. Каб у грамадзян не вытрасалі кашалькі і мабільнікі ў цёмных завуголлях. А яшчэ — ствараць умовы, каб людзі маглі зарабляць грошы. І дапамагаць тым, хто з аб'ектыўных прычын не можа сябе забяспечыць.

Але ж не: «песні жальбы» заводзяць акурат маладыя, здаровыя і працаздольныя. Маўляў, я вось такі разумны і адукаваны, а мне так мала плацяць. І як выснова — «ва ўсім вінаватая дзяржава». Але давайце прыгадаем, як яшчэ нядаўна жылі нашы сялянскія продкі. Ім ніхто не плаціў нават пенсій. Усё, што яны мелі, было з уласнага мазаля. І дабрабыт здабываўся цяжкай працай ад світання да змяркання. А «ўсё ўзяць і падзяліць» — сапраўдным гаспадарам нават у галаву не прыходзіла. Усё, што зарабіў, — тваё. Хто дбае, той і мае.

Сучасныя пакаленні не зведалі і дзясятай часткі таго, што выпала на долю нашых дзядоў і бабуль. Мы не бачылі вайны і голаду. Не гнулі спіны за працадні. Не ведаем, што такое дэфіцыт і цісканіна ў чэргах. Мы можам свабодна ехаць у любую краіну свету. Але і запатрабаванні нашы выраслі. Мы хочам усё большых выгод. Але... з мінімальнымі высілкамі. Толькі дзе сказана, што дзяржава павінна задавальняць усе нашыя хаценні? Чалавечыя патрэбы растуць бясконца, а дзяржаўная кішэнь не бяздонная. Яна можа забяспечыць мінімальны ўзровень дабрабыту. Не даць табе апусціцца на самае дно. А калі ты хочаш ездзіць не на аўтобусе, а на машыне, і жыць не ў «панэльцы», а ў катэджы, то гэта, даражэнькі, твае праблемы. Хочаш быць багатым — працуй. Рукамі або галавой. Пацікаўцеся, колькі гадзін на суткі шчыравалі амерыканскія мільярдэры, каб займець свой першы мільён.

«Але ж за мяжой зусім іншыя ўмовы! Не тое, што ў нас...» — запярэчаць мне. Адвечная песня на тэму, што «добра там, дзе нас няма». Так, у нас не ўсё ідэальна. Але свае «падводныя камяні» ёсць у любой сістэмы. Некалі адна мая зямлячка паехала ў Ізраіль да сваякоў. Пагасцяваць і трохі грошай падзарабіць. А то і застацца назаўсёды, калі пашанцуе добра ўладкавацца. І ўладкавалася — на фабрыку мясных паўфабрыкатаў. Трапіла ў цэх, дзе ўручную круцілі нейкія галубцы. І вось там колішняя савецкая жанчына пабачыла, што такое «ашчэр капіталізму». Ніякіх перакураў і піцця гарбаты па дзесяць разоў на дзень. Кожныя дзве гадзіны — рэгламентаваны перапынак на пятнаццаць хвілін. І пасярод дня — паўгадзіны на абед. Увесь астатні час — няспынная праца. Калі аднойчы пасярод працэсу з непрывычкі папруцянелі рукі, яна вырашыла хвілін пяць адпачыць. Проста ля канвеера. Але ўжо праз дзесяць секундаў над яе галавой «ажыў» дынамік: «Што здарылася? Чаму вы не працуеце?» У выніку яна не вытрывала і праз пару тыдняў звольнілася. Хоць нават па ізраільскіх мерках там плацілі добра. І такіх гісторый, калі людзі вярталіся з замежжа, не знайшоўшы сябе ў іншай сістэме, — колькі заўгодна.

Але і ў нас ёсць тыя, хто зарабляе немалыя грошы. Купляюць дарагія машыны, будуюць асабнякі. Асабіста ведаю некалькіх такіх. І не зайздрошчу ім. Бо яны па дванаццаць-пятнаццаць гадзін на суткі думаюць выключна аб працы. І з тэлефонам не расстаюцца нават у водпуску. А часу на тое, каб ныць у сацыяльных сетках, як усё вакол кепска, у іх папросту няма. Бо гэтыя людзі працуюць. Дбаюць і маюць.

Каб нечага дамагчыся, трэба быць сталай асобай, а не вечным дзіцём. Рабіць уласны выбар і несці за яго адказнасць. І не вінаваціць у сваіх няўдачах неспрыяльныя абставіны. Перашкоды ёсць заўсёды. Але ж нехта дасягае поспеху і насуперак ім. Або не дасягае. Бо ўсё, што адбываецца з намі, — гэта вынік нашага выбару. Ісці вучыцца на філолага ці на бетоншчыка? Сядзець у кабінеце або «тырчаць» на будоўлі? Марнець на абрыдлай, але звыклай працы, ці шукаць новую? Несці свае зберажэнні ў банк, укладваць іх у бізнес ці пхаць дома пад матрац?

Кожны з варыянтаў па-свойму рызыкоўны. Банк можа «пагарэць», бізнес — «накрыцца медным тазам», а ў хату можа ўлезці злодзей. Жыццё ў сучасным свеце ў прынцыпе рызыкоўнае. То крызіс грымне, то скарачэнне штатаў. Але гэта непазбежная плата за свабоду — асабістую і эканамічную. Свабоду, пры якой ніхто нікому нічога не вінен. І нічога лепшага пакуль ніхто яшчэ не прыдумаў. Лад, пры якім дзяржава ўсімі апякуецца і ўсім забяспечвае аднолькавы дабрабыт, мы ўжо паспрабавалі збудаваць. Вынікі гэтага эксперымента ўсім вядомыя.

Валянцін Бойка

 

гатым і рэалізавацца ў жыцці. Хаця нашыя прашчуры на гэтае пытанне даўно знайшлі адказ. І ўвасабляецца ён у простай ісціне: хто дбае, той і мае. 12-23 Бяда толькі, што гэтая ісціна, бы горкая таблетка, не ўсім даспадобы. Адусюль чуеш толькі нараканні, як цяжка жыць. І камяні збольшага ляцяць у «агарод» дзяржавы. Маўляў, не забяспечвае належнага ўзроўню дабрабыту. А ў Еўропе вунь якія заробкі! І дапамога па беспрацоўі і шматдзетнасці такая, што можна жыць і не журыцца. А ў нас з тых, хто не працуе, падатак спаганяць збіраюцца. Дзе справядлівасць?! Прычына гэтага абурэння нават не ў эканоміцы. Чамусьці ў нас склалася спецыфічнае ўяўленне пра абавязкі дзяржавы. Для нас дзяржава — гэта не структура, што абслугоўвае грамадства, а ці то мамка, ці то нянька, якая мусіць бегаць за кожным, глядзець, каб галавой не выцеўся, і задарма карміць цукеркамі. А тут з дзяржаўных трыбун адкрытым тэкстам заяўляюць, што на цукеркі спачатку трэба зарабіць. І гэта слушны падыход. Не толькі з пункту гледжання эканомікі, але і псіхалогіі. Педагогі не дадуць схлусіць: празмерная апека замінае развіццю самастойнасці. А ў маштабах краіны спараджае масавую інертнасць. У людзей знікае ініцыятыўнасць. А менавіта на ініцыятыве трымаецца сучасны рынак. Аднак паўстае класічнае пытанне: што даць чалавеку — рыбу ці вуду? Заходняя Еўропа, на якую ківаюць нашы дамарослыя аналітыкі, ужо даўно раздае «рыбу». Вялікія сацыяльныя дапамогі, выплаты шматдзетным сем'ям ды іншыя сацыяльныя «пернікі». Каб чалавек не застаўся сам-насам са сваёй бядой. І дапамога па беспрацоўі ў іх сапраўды большая, чым у многіх з нас заробкі. Але не спяшайцеся зайздросціць. Вялікія сацыяльныя гарантыі рана ці позна выклікаюць не меншыя сацыяльныя праблемы. Так, карэнны немец-працаголік саромеецца жыць з дзяржаўнае ласкі. А вось натоўпы мігрантаў трымаюцца іншай думкі. Навошта гараваць на працы, калі можна гадамі сядзець на «сацыялцы» і анічога не рабіць? (Акрамя, хіба што, новых дзяцей.) А немец, француз ці які швед няхай сабе працуюць і плацяць шалёныя падаткі. Стары добры сацыяльны паразітызм. Накшталт таго, што квітнеў яшчэ ў Старажытным Рыме, калі тысячы людзей сядзелі на карку ў дзяржавы. Бо працаваць для свабоднага чалавека было маветонам, і дзяржаўныя людзі мусілі рупіцца пра тое, каб пракарміць натоўп беспрацоўных, але страшэнна гордых сабой грамадзян. Тады хлеб і відовішчы забяспечваліся за кошт заваявання новых земляў. У наш час такі аўкцыён нечуванай шчодрасці магчымы пры наяўнасці прыродных рэсурсаў: нафты, золата, алмазаў... Але краіны, якім гэтак пашанцавала, можна палічыць на пальцах адной рукі. У нас нафта не б'е з-пад кожнай купіны. Таму чакаць, што дзяржава забяспечыць усім і кожнаму салодкае жыццё, не выпадае. Дый і не павінна яна гэтага рабіць. Яе справа — забяспечваць парадак і стабільнасць. Каб у грамадзян не вытрасалі кашалькі і мабільнікі ў цёмных завуголлях. А яшчэ — ствараць умовы, каб людзі маглі зарабляць грошы. І дапамагаць тым, хто з аб'ектыўных прычын не можа сябе забяспечыць. Але ж не: «песні жальбы» заводзяць акурат маладыя, здаровыя і працаздольныя. Маўляў, я вось такі разумны і адукаваны, а мне так мала плацяць. І як выснова — «ва ўсім вінаватая дзяржава». Але давайце прыгадаем, як яшчэ нядаўна жылі нашы сялянскія продкі. Ім ніхто не плаціў нават пенсій. Усё, што яны мелі, было з уласнага мазаля. І дабрабыт здабываўся цяжкай працай ад світання да змяркання. А «ўсё ўзяць і падзяліць» — сапраўдным гаспадарам нават у галаву не прыходзіла. Усё, што зарабіў, — тваё. Хто дбае, той і мае. Сучасныя пакаленні не зведалі і дзясятай часткі таго, што выпала на долю нашых дзядоў і бабуль. Мы не бачылі вайны і голаду. Не гнулі спіны за працадні. Не ведаем, што такое дэфіцыт і цісканіна ў чэргах. Мы можам свабодна ехаць у любую краіну свету. Але і запатрабаванні нашы выраслі. Мы хочам усё большых выгод. Але... з мінімальнымі высілкамі. Толькі дзе сказана, што дзяржава павінна задавальняць усе нашыя хаценні? Чалавечыя патрэбы растуць бясконца, а дзяржаўная кішэнь не бяздонная. Яна можа забяспечыць мінімальны ўзровень дабрабыту. Не даць табе апусціцца на самае дно. А калі ты хочаш ездзіць не на аўтобусе, а на машыне, і жыць не ў «панэльцы», а ў катэджы, то гэта, даражэнькі, твае праблемы. Хочаш быць багатым — працуй. Рукамі або галавой. Пацікаўцеся, колькі гадзін на суткі шчыравалі амерыканскія мільярдэры, каб займець свой першы мільён. «Але ж за мяжой зусім іншыя ўмовы! Не тое, што ў нас...» — запярэчаць мне. Адвечная песня на тэму, што «добра там, дзе нас няма». Так, у нас не ўсё ідэальна. Але свае «падводныя камяні» ёсць у любой сістэмы. Некалі адна мая зямлячка паехала ў Ізраіль да сваякоў. Пагасцяваць і трохі грошай падзарабіць. А то і застацца назаўсёды, калі пашанцуе добра ўладкавацца. І ўладкавалася — на фабрыку мясных паўфабрыкатаў. Трапіла ў цэх, дзе ўручную круцілі нейкія галубцы. І вось там колішняя савецкая жанчына пабачыла, што такое «ашчэр капіталізму». Ніякіх перакураў і піцця гарбаты па дзесяць разоў на дзень. Кожныя дзве гадзіны — рэгламентаваны перапынак на пятнаццаць хвілін. І пасярод дня — паўгадзіны на абед. Увесь астатні час — няспынная праца. Калі аднойчы пасярод працэсу з непрывычкі папруцянелі рукі, яна вырашыла хвілін пяць адпачыць. Проста ля канвеера. Але ўжо праз дзесяць секундаў над яе галавой «ажыў» дынамік: «Што здарылася? Чаму вы не працуеце?» У выніку яна не вытрывала і праз пару тыдняў звольнілася. Хоць нават па ізраільскіх мерках там плацілі добра. І такіх гісторый, калі людзі вярталіся з замежжа, не знайшоўшы сябе ў іншай сістэме, — колькі заўгодна. Але і ў нас ёсць тыя, хто зарабляе немалыя грошы. Купляюць дарагія машыны, будуюць асабнякі. Асабіста ведаю некалькіх такіх. І не зайздрошчу ім. Бо яны па дванаццаць-пятнаццаць гадзін на суткі думаюць выключна аб працы. І з тэлефонам не расстаюцца нават у водпуску. А часу на тое, каб ныць у сацыяльных сетках, як усё вакол кепска, у іх папросту няма. Бо гэтыя людзі працуюць. Дбаюць і маюць. Каб нечага дамагчыся, трэба быць сталай асобай, а не вечным дзіцём. Рабіць уласны выбар і несці за яго адказнасць. І не вінаваціць у сваіх няўдачах неспрыяльныя абставіны. Перашкоды ёсць заўсёды. Але ж нехта дасягае поспеху і насуперак ім. Або не дасягае. Бо ўсё, што адбываецца з намі, — гэта вынік нашага выбару. Ісці вучыцца на філолага ці на бетоншчыка? Сядзець у кабінеце або «тырчаць» на будоўлі? Марнець на абрыдлай, але звыклай працы, ці шукаць новую? Несці свае зберажэнні ў банк, укладваць іх у бізнес ці пхаць дома пад матрац? Кожны з варыянтаў па-свойму рызыкоўны. Банк можа «пагарэць», бізнес — «накрыцца медным тазам», а ў хату можа ўлезці злодзей. Жыццё ў сучасным свеце ў прынцыпе рызыкоўнае. То крызіс грымне, то скарачэнне штатаў. Але гэта непазбежная плата за свабоду — асабістую і эканамічную. Свабоду, пры якой ніхто нікому нічога не вінен. І нічога лепшага пакуль ніхто яшчэ не прыдумаў. Лад, пры якім дзяржава ўсімі апякуецца і ўсім забяспечвае аднолькавы дабрабыт, мы ўжо паспрабавалі збудаваць. Вынікі гэтага эксперымента ўсім вядомыя. Валянцін Бойка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.