Вы тут

Карасі з возера Дзявочага


У Мінскай вобласці дзяржінспектары нядаўна выявілі два выпадкі незаконнай здабычы рыбы ў буйным і асабліва буйным памерах.


Жыхар Салігорска ноччу перавозіў на сваім аўтамабілі 85 кілаграмаў адборнай азёрна-рачной рыбы — 116 асобін розных відаў. На ўлове былі відаць сляды ад сетак. Таксама ў машыне былі мокрая гумавая лодка і вёслы.

У Нясвіжы дзяржінспектары і супрацоўнікі ДАІ пры праверцы «Сітраена», спыненага каля возера Дзявочага, знайшлі ў багажніку тры пластыкавыя ёмістасці з рыбай. У іх было 3 782 асобіны сярэбранага карася агульнай вагой 67 кілаграмаў. Раней уладальніка машыны ўжо прыцягвалі да адказнасці за крадзеж рыбы з сажалкі, а яго жонку — за несанкцыянаваны гандаль рыбай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.