Вы тут

Новая сістэма асвятлення дапамагла знізіць колькасць ДТЗ


Пры дапамозе новай сістэмы вонкавага асвятлення на вуліцы Ваўпшасава ў сталіцы летась удалося знізіць колькасць уліковых дарожна-транспартных здарэнняў у начны час сутак да нуля.


— Як вядома, для эканоміі электраэнергіі ў горадзе пасля поўначы, калі назіраецца нізкая інтэнсіўнасць дарожнага руху, вулічнае асвятленне працуе па прынцыпе «2-1-2»: дзве апоры не працуюць, адна ўключана, — расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — На ўчастку вуліцы Ваўпшасава ад Даўгабродскай да Радыяльнай яшчэ ў пачатку мінулага года звычайныя лямпы асвятлення былі заменены на лямпы, магутнасць якіх паддаецца рэгуліроўцы. Такая сістэма дазваляе ў начны час не адключаць ліхтары, а проста змяншаць іх яркасць. Такім чынам адбываецца зніжэнне спажывання электраэнергіі, а асвятленне застаецца раўнамерным на ўсіх участках праезнай часткі, што станоўча адбіваецца на бяспецы дарожнага руху.

Загаловак у газеце: Эканомія на асвятленні... супраць аварый

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.