Вы тут

Падліўкі да макаронаў


Сырная

Спатрэбіцца: 2 ст. л. мукі, шклянка малака, 50 г масла, алей, соль, перац, 200 г надзёртага сыру, кмен, базілік.

Муку абсмажыць да залацістага колеру, павольна ўліць шклянку малака, размешваючы, давесці да кіпення, дадаць надзёрты сыр, змяшаць. Дадаць прыправы, мяккае масла (загадзя дастаць з халадзільніка), змяшаць. Падаваць гарачым, заліўшы макароны або патушыць макароны ў соусе пару хвілін.


З курыцы

Спатрэбіцца: адна курыная грудка без костак, цыбуля, мука, смятана або вяршкі (шклянка), вада, базілік, часнок.

Нарэзаную саломкай курыную грудку абсмажце на патэльні да залацістага колеру, дадайце дробна нарэзаную цыбулю, змяшайце. Калі цыбуля зазалаціцца, дадайце пару лыжак мукі, абсмажце да карамельнага колеру, дадайце трохі вады, змяшайце, накрыйце вечкам і дайце патушыцца на маленькім агні. Калі мяса будзе практычна гатова, заліце яго смятанай (або вяршкамі), дадайце здробнены часнок, базілік, соль і перац, патушыце яшчэ пару хвілін і здымайце з агню.


З курыцы з грыбамі

Спатрэбіцца: курыная грудка (філе), дзве цыбуліны, 300 г шампіньёнаў, смятана, соль, перац, зяленіва, 2 л. масла, алей.

На алеі абсмажце нарэзаную на невялікія кавалачкі курыную грудку, трохі пасаліце. Калі курынае мяса стане залацістым, дадайце нарэзаную саломкай цыбулю і патрымайце на сярэднім агні яшчэ хвілін дзесяць. Нарэжце шампіньёны (саломкай або палавінкамі), дадайце на патэльню, паперчыце, змяшайце, дадайце масла, зрабіце слабы агонь. Праз пяць хвілін дадайце смятану, пасаліце, дадайце зяленіва.


Са шпінату

Спатрэбіцца: свежы (500 г) або замарожаны шпінат (адна ўпакоўка), алей, базілік, соль, вяршкі (смятана), 50 г масла.

На патэльню змясціце дробна нарэзаны шпінат або здробнены з крамнага пачка, накрыйце вечкам, крыху патушыце. Трохі прысаліце, уліце шклянку вяршкоў або нятлустай смятаны, дадайце лыжку масла, дадайце базілік (сухі або свежы). Далікатная і карысная страва гатуецца на працягу 10 хвілін і выдатна падыходзіць да макаронаў.


З ялавічыны

Спатрэбіцца: 300—400 г ялавічыны, дзве-тры цыбуліны, дзве морквы, мука, мясны булён або вада, кубак вяршкоў, соль, перац, часнок, зяленіва.

Ялавічыну нарэзаць саломкай, абсмажыць на алеі, пакуль не ўтворыцца карычневая скарыначка. Пасля гэтага заліць булёнам або вадой, дадаць нарэзаныя саломкай цыбулю і моркву, тушыць да мяккасці мяса на слабым агні. Паралельна на іншай патэльні абсмажыць дзве лыжкі мукі да карычневага колеру, дадаць трохі вады, размяшаць, дадаць вяршкі, пасаліць, паперчыць, пераліць у сатэйнік з мясам. У гатовую падліўку дадаць здробненае зяленіва і часнок.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.