Вы тут

Беларусь і Расія будуць сумесна пераадольваць эканамічныя праблемы


Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы. Разам з тым быў закрануты ўвесь спектр пытанняў двухбаковых адносін. Размова адбылася ў працяг тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, праведзенай 28 студзеня.

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі таксама вынікі праведзеных у Санкт-Пецярбургу 29 студзеня перагавораў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі.

Размова ішла аб стане таваразвароту і шляхах нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю. Прэзідэнт і прэм'ер-міністр закранулі таксама супрацоўніцтва краін у інтэграцыйных аб'яднаннях, у прыватнасці, абмеркавалі некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.

У Сочы Аляксандр Лукашэнка правядзе кароткатэрміновы водпуск.

Загаловак у газеце: Беларусь і Расія дамовіліся сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.