Вы тут

Прафесійных хакеістаў і фігурыстаў будуць рыхтаваць у Жодзіне


На Лядовай пляцоўцы, якую ўзвялі ў Жодзіне пазалетась, для гэтага плануецца адкрыць аддзяленні спартшкол па хакеі і фігурным катанні.


— На базе Лядовай пляцоўкі дзяцей ужо навучаюць фігурнаму катанню і хакею, — кажа старшыня Жодзінскага гарвыканкама Міхаіл АМЕЛЬЯНЧУК. — Думаю, у будучыні магчыма стварэнне школы хакея, а, можа, і фігурнага катання. Для нас галоўнае, каб яна была запатрабаванай.

Цяпер секцыю па фігурным катанні наведваюць дзеці ва ўзросце ад трох да васьмі гадоў, па хакеі — хлопцы ад 5 гадоў. Заняткі праходзяць на жодзінскай Лядовай пляцоўцы два разы на тыдзень па кожнай з секцый асобна, але пакуль на платнай аснове.

Дакументы на адкрыццё аддзялення па хакеі ў адной са спартыўных школ Жодзіна зараз знаходзяцца на ўзгадненні ў Міністэрстве спорту і турызму. Пры ўмове станоўчага вырашэння пытання, заняткі будуць праходзіць на бясплатнай аснове, аднак бацькам юных хакеістаў неабходна будзе набыць першапачатковую экіпіроўку за ўласныя сродкі. Спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама запэўнілі, што трэнерска-выкладчыцкі склад падабраны і гатовы прыступіць да працы.

 Усяго ў Жодзіне працуюць тры дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, у якіх найбольшай папулярнасцю карыстаюцца веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, самба, лёгкая і цяжкая атлетыка, футбол.

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.