Вы тут

Прымус да шлюбу


З наступленнем Новага года па месяцовым календары, многія маладыя людзі ў Паднябеснай сутыкаюцца з "клапатлівымі" роспытамі сваякоў і сяброў адносна шлюбу. Нядаўняе даследаванне ў Кітаі паказала, што больш 70% рэспандэнтаў адчуваюць наконт гэтага ціск з боку бацькоў, паведамляе “Жэньмін жыбаа”.


Як паведамляе сянганскі сайт "Мінбао", апытанне моладзі ва ўзросце  да 40 гадоў паказала, што больш 70% рэспандэнтаў падпадалі пад "прымус да шлюбу" з боку бацькоў. Самы значны ціск адчувалі маладыя людзі ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў -- сярэдні ўзровень прымусу да шлюбу дасягае 86%. Прычым сярод жанчын гэты паказчык на 6% вышэй, чым сярод мужчын.

У даследаванні таксама пералічаны "асаблівасці прымусовых шлюбаў" у розных мясцінах. Прыкладам, у правінцыі Хэнань гэтая з'явая -- найбольш распаўсюджаная. А ў правінцыі Гуандун маладыя халасцякі з-за прымусу да шлюбу прыкідаюцца закаханымі, узровень "фіктыўнай закаханасці" тут самы высокі па краіне. У Шанхаі бурчанне бацькоў па гэтым пытанні ўспрымацца як "мармытанне манахамі святых тэкстаў", а ў Гуансі бацькі самыя непахісныя, яны нават арганізуюць спатканні для сваіх дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.