Вы тут

Паў­тор­нае вы­ка­ры­стан­не ТКА неабходна па­вя­лі­чыць


У найбліжэйшую пяцігодку долю паўторнага выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў (ТКА) неабходна павялічыць да 25%. Аб гэтым учора заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў на тэму «Аб выніках выканання Дзяржаўнай праграмы па зборы (нарыхтоўцы) і перапрацоўцы другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009—2015 гады, мерах па нарошчванні аб'ёмаў збору і выкарыстання другаснай сыравіны».


Адразу Андрэй Кабякоў нагадаў, што ў лютым 2014 года на нарадзе па пытаннях абыходжання з адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі (ДМР) кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача па дасягненні ступені выкарыстання адходаў аналагічнай узроўню ў краінах Заходняй Еўропы (50-90%). Таму для выканання гэтай задачы вызначаны прыярытэтныя кірункі развіцця сістэм абыходжання з адходамі і ДМР на пяцігодку. У першую чаргу гэта зніжэнне аб'ёмаў захавання адходаў на палігонах, забеспячэнне да 2020 года паўторнага выкарыстання не менш чым 25% цвёрдых камунальных адходаў, стварэнне замкнутых цыклаў збору і выкарыстання ДМР, якія забяспечваюць першачарговае выкарыстанне сабранай другаснай сыравіны для патрэб айчынных перапрацоўшчыкаў пад іх поўную вытворчую патрэбу.

Кіраўнік урада паведаміў, што ўзровень здабывання асноўных другасных матэрыяльных рэсурсаў (без уліку будаўнічых адходаў) з аб'ёму цвёрдых камунальных адходаў за сем гадоў павялічыўся больш чым у 2 разы. Такая доля другасных рэсурсаў павялічылася за гэты час з 7,5% да 15,6% у 2015 годзе.

Паводле яго слоў, урадам і зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі ў цэлым забяспечана выкананне асноўных задач, вызначаных у праграме. Спікер пасяджэння падкрэсліў, што дасягнуты пэўныя станоўчыя вынікі і забяспечана павышэнне ўзроўню здабывання другасных матэрыяльных рэсурсаў са складу цвёрдых камунальных адходаў. Цяпер у краіне забяспечаны рост аб'ёмаў збору (нарыхтоўкі) другаснай сыравіны, у тым ліку макулатуры на 185%, адходаў пластмас — у 3 разы, зношаных шын — у 3,3 раза, адходаў шкла — у 5,8 раза.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што паралельна з развіццём сістэмы паасобнага збору адходаў і здабывання другасных матэрыяльных рэсурсаў неабходна ўкараняць тэхналогіі кампаставання арганічнай часткі адходаў і выкарыстання камунальных адходаў у цеплаэнергетыцы.

«Гэтыя падыходы павінны быць адлюстраваны ў праграмных дакументах Мінжылкамгаса і Мінпрыроды па пытаннях развіцця сістэм абыходжання з адходамі і другаснай сыравінай», — паведаміў Андрэй Кабякоў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.