Вы тут

Аб узаемадзеянні дзяржавы і царквы


ішла гаворка падчас сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.


На сустрэчы ішла размова аб пытаннях, што датычацца ўзаемадзеяння дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы. Мітрапаліт Павел закрануў тэму будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на тэрыторыі, прылеглай да цяперашняга будынка Мінскай епархіі.

Прэзідэнт у цэлым пагадзіўся з ініцыятывай будаўніцтва, калі ўзнікла такая неабходнасць. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паколькі прынялі рашэнне аб будаўніцтве такога духоўнага цэнтра, то праект павінен быць вытрыманы належным чынам і адпавядаць свайму прызначэнню. Плануецца, што для рэалізацыі праекта будзе створаны Царкоўны апякунскі савет, паведамляе БЕЛТА.

З улікам таго, што будаўніцтва зойме пэўны час, прапанавана на гэты перыяд для правядзення вялікіх мерапрыемстваў БПЦ выкарыстоўваць адзін з комплексаў у беларускай сталіцы. «У Мінску для гэтага хапае месцаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Ёсць яшчэ шэраг праблем, якія я гатовы абмеркаваць. Давайце падумаем аб тым, у якім напрамку будзем дзейнічаць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Падчас сустрэчы было закранута пытанне плануемай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з членамі Сінода БПЦ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з нявесткай вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.