Вы тут

Баланс інтарэсаў людзей і дзяржавы


У Беларусі плануецца зняць абмежаванні на колькасць маркіраванай беларускімі акцызнымі маркамі алкагольнай прадукцыі, якая перасоўваецца і захоўваецца  фізічнымі асобамі. Гэта прадугледжана праектам Дэкрэта, разгледжаным на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання абароту алкагольнай прадукцыі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Прэзідэнт падкрэсліў, што праектам дакумента варта вызначыць аптымальныя падыходы да абароту алкагольнай прадукцыі ў краіне. Пры гэтым павінен быць выразна выкананы баланс інтарэсаў людзей і дзяржавы.

Прэзідэнт растлумачыў, чаму паўстала патрэба надаць належную ўвагу  дадзенаму пытанню. У мінулым годзе адбылося некалькі выпадкаў, якія былі агучаны ў СМІ і мелі шырокі грамадскі рэзананс: міліцыя і падатковыя органы прыцягнулі грамадзян да досыць суровай адказнасці за перавозку і захоўванне адносна невялікай колькасці алкаголю. Прытым людзі закуплялі спіртное для ўласных патрэб, да прыкладу, для сямейных свят, а не дзеля перапродажу. У выніку пытанне выйшла на прэзідэнцкі ўзровень, і  кіраўнік дзяржавы  даручыў заканадаўчым чынам урэгуляваць дадзеную праблему.

Так, па даручэнні Прэзідэнта быў падрыхтаваны праект Дэкрэта. У адпаведнасці з дакументам прапануецца скасаваць абмежаванні на колькасць алкагольных напояў (маркіраваных беларускімі акцызнымі маркамі), якія грамадзяне могуць захоўваць і перавозіць па тэрыторыі краіны.

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падрабязна абмеркаваць палажэнні новага дакумента. Па яго меркаванні, зыходзіць варта выключна з інтарэсаў людзей і дзяржавы і з той сітуацыі, што складаецца. «Давайце з пункту гледжання грамадства разгледзім гэтае пытанне, а таксама з тым, каб прынятая пастанова не нанесла шкоду дзяржаве, перш за ўсё, з эканамічнага пункту гледжання і падаткаабкладання», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Дадзены праект вызначае абарот алкагольнай прадукцыі менавіта фізічнымі асобамі. Кіраўнік дзяржавы адобрыў норму, што тычыцца здымання абмежаванняў для фізасоб. Прэзідэнт у цэлым падтрымаў праект дакумента, даручыўшы дапрацаваць яго ў частцы ўзмацнення жорсткасці адказнасці за незаконны абарот алкаголю -- за захоўванне і перасоўванне па тэрыторыі краіны немаркіраванай алкагольнай прадукцыі, за нелегальны продаж алкаголю.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.