Вы тут

Бярозавік зноў пайшоў!


Лясгасы краіны вядуць актыўную нарыхтоўку бярозавіку: з пачатку веснавога сезона імі ўжо «залічана ў актыў» каля 5 тысяч тон гэтага прыроднага напою.

Усяго, як удакладнілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, сёлета плануецца нарыхтаваць не менш за 20 тысяч тон соку. У сувязі з умовамі надвор'я пакуль лідзіруе Брэсцкая вобласць, дзе здабылі ўжо 3,5 тысячы тон бярозавіку. Актыўны рух соку пачаўся і ў іншых рэгіёнах краіны. Згодна з апошнімі аператыўнымі лічбамі, увесь аб'ём нарыхтаванага прадукту рэалізаваны на агульную суму амаль у 6 мільярдаў рублёў. У тым ліку насельніцтва набыло каля 500 тон прыроднага напою на суму 517 мільёнаў рублёў.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.