Навукоўцы вызначаюць два асноўныя тэрміны для сяўбы і высадкі расады:
Існуюць аб'ектыўныя прыкметы, якія дазваляюць дакладна вызначыць, што час прыйшоў.
Тэрмін «ХОЛАД»
Ён вызначаецца тэмпературай глебы і яе вільготнасцю, а калі дакладней — фізічнай спеласцю.
Калі ў дзённы час тэмпература глебы на глыбіні 8 см дасягае +8 градусаў, гэтага дастаткова для пасеваў. Пры дапамозе звычайнага тэрмометра і невялікай лапаткі выкопваюць лунку і замяраюць тэмпературу глебы.
Няма жадання ці магчымасці капаць? Ускоснай прыкметай таго, што тэмпература глебы дасягнула патрэбнага нам узроўню, служаць першыя лісточкі на бярозе. Калі ў гэтую пару працуеце з зямлёй, яе холад вы яшчэ адчуваеце, але рукі ўжо не мерзнуць.
Вельмі важны фактар — фізічная спеласць глебы. Іншымі словамі, яе гатоўнасць да сяўбы. Вызначыць прасцей простага: узяць жменю глебы, сціснуць у кулаку і выпусціць камяк з вышыні каля 1 метра, а затым ацаніць вынікі:
Дарэчы, насуперак вядомаму сцвярджэнню: «Сей у гразь — будзеш князь», спецыялісты катэгарычна не рэкамендуюць спяшацца. На іх думку, у глебе, перанасычанай вільгаццю (а менавіта гэта і ёсць «гразь»), насенне і карані высаджаных раслін задыхаюцца ад недахопу кіслароду. Калі яны і не згніюць, то хварэць будуць напэўна.
Тэрмін «ЦЯПЛО»
Ён вызначаецца па даце заканчэння самых-самых позніх, апошніх вясновых замаразкаў. Як яго вызначыць? Вядома, прагноз надвор'я нам у дапамогу. А яшчэ — народныя прыкметы. Гэта час, калі птушаня шпака выглядае са свайго доміка і адцвітае апошняя каліна, калі ластаўкі прыляцелі.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?