Вы тут

Купальскае кола сяброў, або Свята пад адкрытым небам


Міжнародны open-aіr фестываль «Купальскае Кола 2016» восьмы раз збярэ сваіх прыхільнікаў 25-26 чэрвеня ў загарадным комплексе «Камарова». Фэст прысвечаны старажытнаму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворныя сілы зямлі.


Ужо шмат гадоў у рамках гэтага мерапрыемства на адной сцэне сустракаецца мноства знакамітых таленавітых гуртоў, аўтэнтычна- і сярэднявечна-фолкавых калектываў, а таксама прадстаўнікоў фолк-мадэрновага і эксперыментальнага кірункаў. За гады існавання «Купальскае Кола» зрабіла значны крок наперад, і сёння фэст прадстаўляе выдатную альтэрнатыву многім летнім музычным мерапрыемствам, як, напрыклад, «Metal Crowd» (Беларусь), «CAMF» (Украіна) і «Kіlkіm Zaіbu» (Літва). А ў 2015 годзе найбуйнейшы беларускі музычны фэст са шматгадовай гісторыяй выйшаў на новы, больш маштабны ўзровень і атрымаў яшчэ большую прастору для развіцця. Open-aіr фестываль «Купальскае Кола», які быў арганізаваны ў музейным комплексе «Дудуткі», наведалі больш за 3000 гасцей з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа. Падчас свята праходзіла мноства разнапланавых мерапрыемстваў, аб'яднаных адной агульнай ідэяй, і, канешне, быў арганізаваны вялікі двухдзённы канцэрт з удзелам знакавых калектываў беларускай сцэны і зорак замежнага фолку і металу! Напрыклад, можна было пачуць выступленне такіх гуртоў, як Omut, FRAM, Палац, Стары Ольса, Gods Tower і некаторых іншых.

«Купальскае Кола» можна разглядаць не толькі як фестываль, які збірае на адной сцэне музычных монстраў з «першага дывізіёна», але і як пляцоўку для станаўлення і папулярызацыі менш вядомых айчынных гуртоў. Штогод да ўдзелу ў фэсце далучаецца ўсё больш выдатных замежных калектываў разнастайных кірункаў, а таму імпрэза набывае сапраўды інтэрнацыянальны характар і прэтэндуе на фармат буйнога міжнароднага фестывалю. З інфармацыяй пра тое, што чакае наведвальнікаў на гэты раз і чым былі адметныя мінулыя святочныя сустрэчы, усе ахвотныя могуць пазнаёміцца на сайце: http://www.kupalskajekola.com.

Як адзначаюць арганізатары, 8-ы open-aіr фэст «Купальскае Кола» рыхтуе для гасцей і ўдзельнікаў шмат цікавага. Вас будуць чакаць канцэртныя пляцоўкі, дзе выступяць музычныя калектывы folk / folk-rock / pagan і сумежных кірункаў і толькі жывы гук; горад майстроў (рамесныя майстэрні: кузня, ганчарная майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва); кірмаш з вырабамі традыцыйных рамесных майстэрняў ручной працы, таксама посуд, адзенне, упрыгожванні, вырабы з лёну; і яшчэ — актыўная і этна-пляцоўка, на якіх можна будзе паўдзельнічаць у правядзенні традыцыйных купальскіх гульняў, пляценні і запуску вянкоў па вадзе і ў многіх іншых мерапрыемствах.

У канцэртнай частцы фестывалю сёлета прымуць удзел больш за 20 калектываў, у прыватнасці: Стары Ольса, Znіch, Gods Tower, Omut, Горынь, Рутвіца (Беларусь), Krusher (Польшча), Тролль гнет ель (Расія), Nokturnal Mortum (Украіна) і г.д.

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Купальскае кола сяброў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.