Вы тут

«Найлепшы голас фестывалю»


Такі дыплом атрымала Валерыя Якімовіч, выхаванка Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, якая стала лаўрэаткай 1 ступені ІІ міжнароднага конкурсу «Гранд Фэст» у Італіі.


І гэта не адзіная ўзнагарода, з якой вярнуліся навучэнцы гімназіі-каледжа з радзімы вялікага Джаакіна Расіні. Лаўрэаткамі 1 ступені таксама сталі Ангеліна Пашкевіч і Ульяна Гузоўская. Усе яны вакалісткі эстраднай студыі, якой кіруе Алена Леўчанка. Дарэчы, сярод вядомых вучняў гэтай настаўніцы заслужаная артыстка Беларусі Алена Ланская, салістка дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Валерыя Грыбусава, неаднаразовыя лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юлія Прыгодзіч, Мацвей Сіўцоў, Лада Карпешка і іншыя. Наогул установа лічыцца адной з найлепшых кузняў юных талентаў у Беларусі. Аб высокім узроўні іх падрыхтоўкі сведчыць той факт, што летась навучэнцы гімназіі-каледжа заваявалі 120 узнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.