Вы тут

Адбыўся аўтапрабег «Пачатак вайны. Дарогі вайны 1941»


Аўтапрабег «Пачатак вайны. Дарогі вайны 1941» стартаваў са Смаленска на досвітку ў пятніцу 15 ліпеня і завяршыўся праз дзень у Рудні. Патрыятычная акцыя была арганізавана беларускім зямляцтвам у Смаленску. Пра гэта паведамляе партал Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі belros.org.


Маршрут аўтапрабегу пралягаў праз Віцебскую і Мінскую вобласці Беларусі. Ключавымі кропкамі маршруту на тэрыторыі нашай краіны сталі Орша, Мінск, Глыбокае, Полацк і Віцебск. Наведванне кожнага пункту маршруту суправаджалася патрыятычнымі акцыямі. Кіроўцы ўскладалі кветкі, вянкі да магіл воінаў, наведвалі музеяў, якія захоўваюць памяць аб удзеле Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікаў аўтапрабегу сустракалі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый.

У Віцебску ўдзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў.

- Зямляцтва было створана ў гэтым годзе, і гэта першае буйное мерапрыемства, - распавёў яго старшыня Сяргей Крыўко. - Ужо з назвы - «Дарогі 1941 года» - зразумела, што прысвечана яно падзеям Вялікай Айчыннай вайны, якія аб'ядноўваюць брацкія народы Расіі і Беларусі. Гэта свайго роду даніна памяці героям, дзякуючы якім мы святкуем Дзень Перамогі. Мы не выпадкова ўзялі з сабой дзяцей. Для іх гэта важны ўрок мужнасці і магчымасць даведацца бліжэй нашу агульную гісторыю.

Завяршыўся аўтапрабег на смаленскай зямлі ускладаннем кветак да помніка «Кацюшы» ў Рудні.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Фішынг, вішынг — два кіты кіберзлачыннасці

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.