Вы тут

«Сын — мая любімая фотамадэль»


Гэты здымак нам даслаў тата 2-гадовага Давіда. Іван Барысаў жыве ў Жлобіне і працуе на Беларускім металургічным заводзе. У вольны час любіць фатаграфаваць. «Я ўжо даўно захапляюся фота. А сын і жонка — мае самыя любімыя фотамадэлі. Наш Давід — гэта маленькі метэор: як і большасць дзяцей, хоча ўсё паспрабаваць, памацаць і практычна ніколі не сядзіць на месцы. Але як толькі я бяру ў рукі фотаапарат, яго як быццам падмянілі: адразу робіцца спакойным, любіць пазіраваць. Аднойчы мне захацелася зрабіць прыгожы здымак Давіда ў нацыяльным строі. Якраз кашулька з арнаментам у нас была, набылі яе даўно, навыраст, яшчэ калі чакалі сына. Мы з гэтым здымкам ужо перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе «Селфі&фота ў вышыванцы». Вышыванка — гэта крута і прыгожа. Шкада, што нармальнага адзення з арнаментам у нас у Жлобіне не знайсці. Я і сам бы апранаў з задавальненнем».


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дачушак і сыночкаў, унучкаў і ўнучачак, а мо нават і праўнукаў (з невялічкім, 4-5 сказаў, аповедам пра фота) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж было зразумела, што гэта «беларусік». Арыгінальнасць і творчы падыход вітаецца! Аднаго з беларусікаў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.