Вы тут

Каб знайсці скарб, неабавязкова быць піратам або археолагам


Часам дастаткова проста згубіць малаток — і скарбы самі скокнуць да вас у рукі, піша vokrugsveta.ru.


1 згублены малаток дазволіў знайсці найбуйнейшы на Брытанскіх астравах скарб з рымскага золата і срэбра. У 1992 годзе фермер Пітэр Уотлінг згубіў малаток на полі і папрасіў прыяцеля прыйсці з металашукальнікам. Сябры знайшлі і інструмент, і 15 000 рымскіх залатых, сярэбраных і бронзавых манет, упрыгажэнні і каштоўны посуд. Скарб за 1,75 млн фунтаў стэрлінгаў набыў Брытанскі музей, а малаток стаў часткай экспазіцыі.

22 млрд долараў — кошт самага буйнога ў гісторыі скарбу. Ён знойдзены ў 2011 годзе ў падземных сховішчах індуісцкага храма ў горадзе Трывандрам (штат Керала, Індыя). Агулам гэта каля трох-чатырох тон золата і вырабаў з яго.

2700 гадоў праляжалі 20 кілаграмаў залатых артэфактаў у кургане Аржан-2 у Туве, пакуль у пачатку 2000-х гадоў іх не вынялі археолагі. Усяго навукоўцы знайшлі амаль 1200 унікальных багата інкруставаных прадметаў.

У 1349 годзе габрэй-ліхвяр падчас чумных пагромаў, якія пракаціліся па Еўропе, схаваў недалёка ад сінагогі ў нямецкім горадзе Эрфурт 3141 сярэбраную манету, 14 сярэбраных зліткаў і каля 700 каштоўных вырабаў агульнай вагой 24 кг. Скарб знайшлі ў 1998 годзе.

70 залатых торквесаў (кельцкіх нашыйных упрыгажэнняў) І стагоддзя да н. э. было знойдзена з 1948 па 1973 год у Норфалку (Вялікабрытанія). Агульны кошт артэфактаў — 11,6 млн фунтаў стэрлінгаў.

3500 артэфактаў агульнай вагой 5,1 кг золата і 1,4 кг серабра, датаваных VІІ—VІІІ стагоддзямі, знайшоў у 2009 годзе ў графстве Стафордшыр шукальнік-аматар Тэры Херберт. Найбуйнейшы скарб англасаксонскага перыяду гісторыі ацанілі ў 3,3 млн фунтаў стэрлінгаў.

1427 залатых долараў, адчаканеных у 1847—1894 гадах, знайшлі ў Каліфорніі (ЗША) у лютым 2013 года. Намінал манет са скарбу складае 27 500 долараў, рынкавы кошт знаходкі на момант выяўлення — 10 млн. Эксперт па ацэнцы манет Дэвід Хол тлумачыць высокі кошт знаходкі 2013 года захаванасцю грошай: яны не былі ў звароце. 10 000 000/27 500 = 363,6 — у столькі разоў вырас кошт залатых долараў са скарбу ў Каліфорніі з канца XІX стагоддзя да 2013 года. За той жа перыяд часу аналагічная сума ў звычайных доларах з улікам інфляцыі вырасла толькі ў 28 з паловай разоў.

1 метр — на такой нязначнай глыбіні былі закапаныя падчас Другой сусветнай вайны ў лесе, які мяжуе з фамільным замкам Морыцбург (Саксонія, Германія), 40 драўляных скрыняў з каштоўнасцямі дынастыі Вецінаў. Большую частку знайшлі яшчэ ў 1945 годзе савецкія вайскоўцы і вывезлі ў СССР. Ацэначны кошт пакінутых скарбаў (посуду і ўпрыгажэнняў), знойдзеных у 1996 годзе, складае больш за 4 млн долараў.

95 гадоў у патайным пакоі ў адным з асабнякоў Санкт-Пецярбурга захоўваліся фамільныя каштоўнасці роду Нарышкіных. Мяркуючы па знойдзеных газетах, скарб схавалі восенню 1917 года, а знайшлі пры правядзенні рэстаўрацыйных работ вясной 2012-га. Усяго знойдзена 2186 прадметаў (каштоўнасці, сталовы посуд, узнагароды). Скарб быў ацэнены ў 189 мільёнаў рублёў.

750 кг дасягае вага скарбу манет І стагоддзя да н. э., які знайшлі на востраве Джэрсі (Вялікабрытанія) у 2012 годзе двое аматараў з металашукальнікамі. Там было больш
за 70 000 манет, кошт якіх цяпер ацэньваецца ад 7 да 14 млн фунтаў стэрлінгаў.

XІV стагоддзем датуецца скарб, знойдзены ў 1980-х гадах пры правядзенні будаўнічых работ у польскім горадзе Сьрода-Слёнска. У ліку знойдзеных артэфактаў — больш 3000 сярэбраных і 39 залатых манет, а таксама кулоны, пярсцёнкі і іншыя ўпрыгажэнні, у тым ліку залатая карона, якая належала, як мяркуецца, каралеве Чэхіі Бланцы Валуа.

14 гадоў у сакрэтным сховішчы Нацыянальнага банка Афганістана ў таямніцы ад усяго свету знаходзілася калекцыя так званага бактрыйскага золата. Гэта больш за 22 000 залатых артэфактаў І стагоддзя да нашай эры

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Выпадковыя скарбы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.