Вы тут

Пара кубкаў кавы абароніць ад сардэчных прыступаў і раку?


Кава, на думку супрацоўнікаў універсітэта Ёрка, памяншае ступень пашкоджання, выкліканага сардэчным прыступам.


Пацыенты, якія выпіваюць 1-2 кубкі кавы, на 20% радзей паміраюць раней за тэрмін ад праблем з сэрцам у параўнанні з людзьмі, якія наогул не п'юць каву. Па сутнасці, кава аднаўляе сэрца пасля прыступу. А гэта, у сваю чаргу, зніжае рызыку ўзнікнення яшчэ аднаго сардэчнага прыступу. Але тут галоўнае спажываць каву ва ўмераных аб'ёмах.

У цэлым усё больш даследаванняў сведчаць пра карысць кавы. Напрыклад, напой ужо звязвалі з прадухіленнем раку печані, хваробы Альцгеймера і інсультаў. У сваю чаргу, даследчыкі з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі высветлілі: рызыка каларэктальнага раку на 26% ніжэй у людзей, якія рэгулярна ўжываюць каву ва ўмераных колькасцях. Акрамя таго, верагоднасць раку тоўстай і прамой кішкі ў іх зніжалася на 50%.

Каментары

Чым адрозніваецца каларэктальеы рак ад раку тоўстай і прамой кішкі?
А нічым не адрозніваецца, акрамя назвы і, чамусьці, адсоткаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.