Вы тут

Якія зёлкі збіраць у верасні


Да канца лета засталіся лічаныя дзянькі. Але і восенню можна смела працягваць запасацца зёлкамі. Што ж трэба збіраць у верасні? Па адказ на гэтае пытанне мы звярнуліся да гаспадыні аграсядзібы «Хорань» (месціцца ў Расонскім раёне) Алы ХОРАНЬ, якая робіць гарбатку нават для Італіі.


Вось пералік зёлак, якія рэкамендуецца збіраць у першы месяц восені.

* Валяр'яна лекавая — карэнішчы з каранямі.

* Драсён змяіны — карэнішчы з каранямі.

* Дзягіль лекавы — карэнішчы з каранямі.

* Календула лекавая — суквецці.

* Каліна звычайная — кара, плады.

* Журавіны — плады.

* Крапіва двухдомная — лісце.

* Лопух вялікі — карані.

* Ядловец звычайны — шышкаягады.

* Дзьмухавец лекавы — карані.

* Вольха шэрая — шышкі.

* Шыпшына карычная — плады.

* Крушына слабіцельная (жосцер) — плады.

* Дуброўка прамастаячая — карэнішчы.

* Шчаўе конскае — карэнішча і карані.

Лісце рэкамендуецца збіраць у сухое і сонечнае надвор'е, пасля таго, як высахне раса (з 9 да 16 гадзін). Плады і ягады — раніцай ці позна ўвечары і толькі спелыя.

Сабраныя зёлкі трэба старанна высушыць, затым скласці на захоўванне. У далейшым вы заўсёды зможаце скарыстацца сваім каштоўным запасам для прыгатавання карысных настояў і адвараў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.