З 29 жніўня па 1 верасня 2016 года старшыня ФНКА беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч знаходзіўся ў дзелавой паездцы ў Рэспубліцы Татарстан, падчас якой адбыліся запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі шэрагу дзяржаўных і грамадскіх структур. Пра гэта паведмляе сайт ФНКА беларусаў Расіі belros.org
Падчас сустрэчы з кіраўніком грамадскай арганізацыі беларусаў Казані "Спадчына" і Ганаровым консулам Беларусі Сяргеем Марудзенкам былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння «Спадчыны» і ФНКА беларусаў Расіі, а таксама сумесны праект дзвюх арганізацый па ўстаноўцы ў Татарстане помніка класіку беларускай літаратуры Янку Купалу.
Кіраўнік ФНКА Беларусаў Расіі наведаў таксама Дом Дружбы народаў Татарстана, дзе сустрэўся з кіраўніком Выканкама Савета Асамблеі народаў Татарстана Мікалаем Уладзіміравым, азнаёміўся з работай інфармацыйнага цэнтра Дома Дружбы і рэдакцыі часопіса «Наш дом - Татарстан», наведаў офісы нацыянальна-культурных аўтаномій Рэспублікі Татарстан, а таксама шматнацыянальных нядзельную школу і музей Дружбы.
Вельмі важным пунктам рабочага візіту Сяргея Кандыбовіча было наведванне Мемарыяльнага музея-кватэры народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы пад Казанню, з якім федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія супрацоўнічае шмат гадоў. Ганаровы госць абмеркаваў з яго дырэктарам Рымай Абызавай шэраг перспектыўных праектаў.
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
На што здольная абноўленая версія кабінета?
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.