Вы тут

Пачаліся палёты ў “Жукоўскі”


Авіякампанія “Белавія” стала першым перавозчыкам, які пачаў выконваць рэйсы ў новы аэрапорт Маскоўскай вобласці “Жукоўскі”.


Днямі адбыліся першыя рэгулярныя палёты: па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з вылетам з Мінска ў 8.15 (з Масквы ў 10.20), у астатнія дні тыдня — у 18.05 (назад у 20.50). Кошт квітка ў адзін бок складае 34 еўра, у два бакі — 64 (з таксамі і зборамі). Сёння гэта самыя нізкая цана на палёты ў “Белавіі”. 

— Мы спадзяёмся, што тыя тарыфы, якія мы прапанавалі, дазволяць нам канкурыраваць з наземнымі відамі транспарту, павысіць прывабнасць авіяперавозак і зрабіць іх больш даступнымі, — расказаў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатолій Гусараў. — Пакуль рэйсы будуць выконвацца толькі адзін раз на дзень, але калі мы ўбачым цікавасць з боку пасажыраў, то павялічым колькасць частот.

Ганна КУРАК

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.