Вы тут

Наша краіна гатова дапамагчы Малдове ў развіцці прамысловай базы


Наша краіна гатова дапамагчы Малдове ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў і развіцці прамысловай базы.

Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам.


У Малдове ўжо створаны сумесныя прадпрыемствы дзвюх краін, вядуцца работы па арганізацыі новых вытворчасцяў. «Калі вы выбераце яшчэ нешта і будзеце зацікаўлены ў пераносе нашай вытворчасці ў Малдову, вы нам скажыце, падтрымайце з боку ўрада, і я вам даю гарантыю, што мы на працягу максімум года арганізуем у вас любую вытворчасць, — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. — У тым ліку мы зацікаўлены, каб і лакалізацыя ішла вялікая. Мы не настойваем, каб прывезлі па частках трактар і арганізавалі ў вас «адвёртачную» вытворчасць. Не, мы будзем садзейнічаць таму, каб вырабляць у Малдове ўсё што магчыма. Галоўнае, каб якасць прадукцыі была добрай».

Беларусь таксама гатова павялічыць пастаўкі ў Малдову прадуктаў харчавання і нафтапрадуктаў, дапамагаць у развіцці прамысловай базы сельскай гаспадаркі, станка- і машынабудавання, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, падкрэсліўшы, што беларускі бок не зацікаўлены завышаць цэны. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што і рынак Беларусі адкрыты для малдаўскай прадукцыі, у прыватнасці вінаробнай. «Галоўнае, каб яна была якаснай і пастаўлялася без шэрых схем. Вы ведаеце нашу ў гэтым плане прынцыповасць», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Малдовы выказаў Аляксандру Лукашэнку ўдзячнасць за сустрэчу і пацвердзіў зацікаўленасць краіны ў прадаўжэнні развіцця партнёрства з Беларуссю ў розных сферах, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. «Пасля таго, як вы наведалі Малдову, нашы адносіны сталі развівацца яшчэ больш дынамічна. Для нас гэта вельмі важна, — падкрэсліў ён. — Улічваючы тую хуткасць, з якой мы пачалі рухацца, мы абавязкова даб'ёмся поспеху».

Загаловак у газеце: На прынцыпах якасці

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.