Вы тут

Hа ЭКСПА «Кітай—Еўразія» стэнды Беларусі карыстаюцца папулярнасцю


Hа пятай выставе ЭКСПА «Кітай—Еўразія», якая праходзіць цяпер ва Урумчы (адміністрацыйны цэнтр Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР) вялікай папулярнасцю карыстаюцца стэнды галоўнага ганаровага госця — Беларусі, паведамілі карэспандэнту газеты «Звязда» нашы калегі з «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Агульная плошча выставачнай экспазіцыі нашай краіны складае 360 квадратных метраў (дарэчы, самая вялікая «тэрыторыя» сярод усіх удзельнікаў). Тут прадстаўлена прадукцыя больш чым 40 прадпрыемстваў розных галін. На стэндах шырока адлюстраваны прамысловы патэнцыял, найноўшыя навуковыя распрацоўкі, прывабнасць індустрыяльнага парка «Вялікі камень». На стэндах Міністэрства інфармацыі, а таксама Нацыянальнага агенцтва па турызме Мінспорту ўсім зацікаўленым прапанавана інфармацыя аб нашай краіне, яе турыстычных «разынках» і інвестыцыйных магчымасцях.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

litvinov@zviazda.by

Загаловак у газеце: Беларускія стэнды — у трэндзе!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.