Вы тут

Кітайскія касманаўты вернуцца праз месяц


Гэта шосты пілатуемы палёт, які ажыццявіла КНР.


Сёння ў 2.30 па мінскім часе з касмадрома Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая быў ажыццёўлены запуск ракеты-носьбіта "Чанчжэн-2F"  ("Вялікі паход-2F") з касмічным караблём "Шэньчжоў-11"  ("Святы човен-11"), паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Праз два дні чакаецца стыкоўка карабля з касмічнай лабараторыяй "Цяньгун-2" ("Нябесны палац-2"). 

Члены экіпажа "Шэньчжоў-11" Цзын Хайпэн і Чэнь Дун ўстановяць рэкорд па працягласці знаходжання кітайскіх касманаўтаў у космасе. Праз 575 секунд пасля запуску "Шэньчжоў-11" аддзяліўся ад ракеты-носьбіта і выйшаў на зададзеную арбіту, паспяхова даставіўшы двух касманаўтаў у космас. Члены экіпажа адчуваюць сябе добра. 

Гэта шосты пілатуемы касмічны палёт, ажыццёўлены Кітаем. Згодна з планам, пасля выхаду на зададзеную арбіту "Шэньчжоў-11" выканае прыкладна двухдзённы самастойны палёт, а затым ажыццявіць аўтаматычную стыкоўку з лабараторыяй "Цяньгун-2". Касманаўты прабудуць на борце лабараторыі "Цяньгун-2" 30 дзён. Там яны правядуць навуковыя і прыкладныя эксперыменты, а таксама навукова-папулярныя мерапрыемствы. 

Пасля гэтага пройдзе адстыкоўка "Шэньчжоў-11" і "Цяньгун-2". "Шэньчжоў-11" на працягу дня вернецца на Зямлю, а "Цяньгун-2" застанецца на арбіце, чакаючы прыбыцця грузавога карабля "Тяньчжоу-1"  ("Нябесны карабель-1"). Зараз  "Цяньгун-2" знаходзіцца на арбіце на вышыні 393 км ад паверхні Зямлі, функцыянуе ў штатным рэжыме і гатовая для стыкоўкі з "Шэньчжоў-11" і прыёму касманаўтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.