Кветкі, якія пасеялі пад зіму, будуць вызначацца добрым ростам, устойлівасцю да хвароб і ўмоў надвор'я.

Акрамя таго, пасеяўшы насенне пад зіму, вы вызваляеце сабе час вясной. А яго якраз тады і не хапае.
Пасеяць восенню можна:
- адналетнікі: аксаміткі; васілёк; рэзеду; касмею; настурку; амарант; дэльфініум; мацыёлу. мак, адоніс летні, алісум марскі, астру кітайскую, гваздзік кітайскі, гадэцыю буйнакветкавую, іберыс горкі і парасонавы, календулу лекавую, ільвіны зеў, рэзеду духмяную, флёкс Друмонда, хрызантэму;
- двулетнікі: стакроткі; незабудкі; турэцкі гваздзік; віёлу;
- мнагалетнія расліны: званочкі, прымулу; гваздзік; астру; сон-траву; ворлікі, лаванду, боцікі, арабіс альпійскі, бузульнік, гайлардыю, гейхеру, гіпсафілу, дэльфініум, дзіцэнтру, лубін, мак усходні, багаткі, цюцюпан, рудбекію.
Ірына ТАМКОВІЧ