Пятая частка насельніцтва Гаіці — 2,1 млн — пацярпела ад урагану «Мэцью», паведамляюць інфармагенцтвы.
З іх больш за 1,4 млн маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе. Зафіксавана 510 выпадкаў халеры, некалькі дзясяткаў — са смяротным зыходам. Парушана праца больш як паловы медустаноў. З-за эпідэміі ўлады накіравалі ў дэпартамент Гранд-Анс 15 цыстэрнаў з хлараванай вадой, 116 тон нехарчовых тавараў і 134 тоны прадуктаў харчавання. Па звестках ААН, колькасць загінулых ад урагану ў Гаіці перавысіла 470 чалавек. Па іншых дадзеных — больш за 1 тыс.
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.