Такое рашэнне агучана на 45-й Генеральнай асамблеi Еўрапейскiх алiмпiйскiх камiтэтаў, якая ў гэтыя днi праходзiць у Мiнску.
Найбуйнейшы турнiр Старога свету ўпершыню прайшоў летась у сталiцы Азербайджана — Баку. На Еўрапейскiх гульнях разыгралi 253 камплекты ўзнагарод i прынялi ўдзел 5730 спартсменаў з пяцiдзесяцi краiн Еўропы. Спаборнiцтвы атрымалi сусветнае прызнанне i цудоўныя водгукi спартсменаў, таму сталi традыцыйнымi i цяпер будуць праводзiцца кожныя чатыры гады.
Учора стала вядома, што ў 2019-м лепшыя атлеты Еўропы збяруцца ў нас, у Мiнску. Гэта спартыўнае свята без сумненняў падорыць беларусам чарговую порцыю радасцi, сустрэчы са сваiмi кумiрамi, а краiне яшчэ большую вядомасць у свеце.
Адзначым, што Беларусь атрымала права на правядзення Еўрагульняў большасцю галасоў. У блiжэйшы час краiне трэба будзе стварыць арганiзацыйны камiтэт i ў цесным супрацоўнiцтве з адпаведнымi камiсiямi ЕАК скласцi планы па падрыхтоўцы вялiкай спартыўнай падзеi.
— Перакананы, што Беларусь у стане арганiзаваць Еўрапейскiя гульнi на належным узроўнi, яны паслужаць добрай падрыхтоўкай да летняй Алiмпiяды ў Токiа i дазволяць з'яднаць дух еўрапейскiх спартсменаў, — адзначыў выконваючы абавязкi прэзiдэнта ЕАК Янiс Качыянчыч.
У тым, што наша краiна зможа выдатна правесцi найбуйнейшы турнiр, няма сумненняў i ў нашых суседзяў. Прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Украiны, член выканкама Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта, у мiнулым вядомы спартсмен Сяргей Бубка выказаў упэўненасць у правiльнасцi выбару.
— У Мiнску ўжо маецца добра развiтая iнфраструктура: сучасныя спарткомплексы, дастатковая колькасць гатэляў адпаведнага ўзроўню. Таму выдаткi на арганiзацыю другiх Еўрапейскiх гульняў будуць не такiя вялiкiя, як у iншых краiнах. Не трэба рыхтаваць персанал, валанцёраў — усё гэта ў Мiнску ёсць, — запэўнiў Сяргей Назаравiч.
Што да бюджэту, то на правядзенне першых Еўрапейскiх гульняў у Баку было выдаткавана 1,12 мiльярда долараў. Вiцэ-прэзiдэнт НАК Азербайджана Чынгiз Гусейнзадэ адзначыў, што гатовы садзейнiчаць перадачы вопыту калегам з Беларусi.
— Мы будзем рады дапамагчы Мiнску арганiзаваць гэту вялiкую падзею. Як толькi ўтворыцца арганiзацыйны камiтэт, дамовiлiся, што будзем падтрымлiваць сувязь. Калi з'явіцца неабходнасць, спецыялiсты з Азербайджана прыедуць у Мiнск, каб дапамагчы ў падрыхтоўцы i правядзеннi другiх Еўрапейскiх гульняў, — расказаў Гусейнзадэ.
Нагадаем, у Баку 149 спартсменаў прадставiлi Беларусь. Менавiта наш дуэт сiнхранiстак (Ганна Шульгiна i Дамiнiка Цыплакова) адкрыў спаборнiцкую праграму Еўрапейскiх гульняў-2015. У скарбонцы зборнай — 43 медалi: 10 залатых, 11 сярэбраных i 22 бронзавыя. У медальным залiку наша краiна заняла 7-е месца.
Даведка:
Рашэнне аб правядзеннi Еўрапейскiх гульняў было прынята ў снежнi 2012 года на 41-й Генеральнай асамблеi Еўрапейскiх алiмпiйскiх камiтэтаў. Тады 84 працэнты краiн падтрымалi гэтае рашэнне. Згодна з iнфармацыяй Аргкамiтэта першых Еўрапейскiх гульняў у Баку, асвятлялi спаборнiцтвы каля 3000 журналiстаў (з iх 900 замежных), а трансляцыю забяспечвалi 50 тэлерадыёкампанiй па ўсiм свеце. На продаж было вынесена 600 тысяч бiлетаў, а ў падрыхтоўцы да Гульняў прымалi ўдзел каля дваццацi тысяч валанцёраў.
Лепшага вынiку на турнiры дамаглася зборная Расii, заваяваўшы 164 медалi, сярод якiх 79 залатых, 40 сярэбраных i 45 бронзавых.
Дар'я Лабажэвiч
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.