Вы тут

Змагаемся з восеньскім афектыўным расстройствам


Восенню, калі дні імкліва скарачаюцца, некага можа напаткаць сезоннае афектыўнае расстройства. Звычайна ў групе рызыкі — маладыя жанчыны, якія зімой адчуваюць песімізм, кволасць, апатыю, стомленасць незалежна ад абставін, у іх узнікае жаданне ўжываць больш вугляводаў і менш займацца сексам, а вясной усё гэта знікае.


Аналагічныя сімптомы могуць быць праявай іншых псіхічных і саматычных захворванняў, а таму трэба паказацца кваліфікаванаму спецыялісту, нагадвае ўрач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марына ШЧАСЛЁНАК. Лячэнне стану прадугледжвае выкарыстанне антыдэпрэсантаў і псіхатэрапеўтычных метадаў.

А для прафілактыкі захворвання рэкамендуецца праводзіць максімум часу на вуліцы, нават у пахмурнае надвор'е. Харчавацца трэба так, каб стравы змяшчалі як мага больш карысных рэчываў. Рэгулярна выконвайце фізічныя практыкаванні і наогул вядзіце актыўны лад жыцця. Важнае значэнне будзе мець падтрымка блізкіх, дабрабыт як у асабістым, так і ў прафесійным жыцці.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: І лібіда прапала?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.