Вы тут

Беларусь будзе старшынстваваць у Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве


З гэтай нагоды член парламента Італіі, старшыня парламенцкай дэлегацыі Італіі пры Парламенцкай Асамблеі ЦЕІ Ладавіка САНЕГА наведаў Мінск і сустрэўся са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэем РЫБАКОМ.


Былі абмеркаваны двухбаковыя адносіны паміж краінамі і перспектывы наступнага года. У сустрэчы ўдзельнічаў і пасол Італіі ў Мінску Стэфана Б'ЯНКІ.

Андрэй Рыбак у сваю чаргу падкрэсліў, што беларуска-італьянскае супрацоўніцтва з'яўляецца важным для нашай краіны. «Прычын для гэтага многа. Італьянская эканоміка — трэцяя на еўрапейскім кантыненце. Акрамя таго, Італія з'яўляецца важным палітычным гульцом у Еўропе, таму мы не можам сабе дазволіць не пашыраць кантакты з гэтай дзяржавай. Вельмі важна, што італьянскі сенатар выказаў цікавасць менавіта да пытанняў узаемадзеяння ў рэальным сектары эканомікі, якімі займаецца наша камісія. Сёння мы кажам у тым ліку пра аднаўляльныя крыніцы энергіі, таму што ні ў Беларусі, ні ў Італіі няма багатых энергетычных рэсурсаў і праблема дыверсіфікацыі энергакрыніц важная для абедзвюх краін. Італьянскія кампаніі вельмі зацікаўлены ў прысутнасці на рынках краін ЕАЭС, таму нашы транспартныя магчымасці — гэта таксама нагода для супрацоўніцтва».

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.