Вы тут

Валерый Цапкала: ПВТ зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з БДТУ


«Парк высокіх тэхналогій зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам», — у гэтым запэўніў дырэктар Адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала падчас наведвання ўніверсітэта.


Рэктар БДТУ Ігар Войтаў азнаёміў госця з матэрыяльна-тэхнічнай базай ВНУ, прадэманстраваў яму лабараторыі і навучальныя класы факультэта інфармацыйных тэхналогій. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва паміж БДТУ і ПВТ, крытэрыі ацэнкі кваліфікацыі выпускнікоў універсітэта і іх працаўладкаванне ў ПВТ. Валерый Цапкала адзначыў, што выпускнікі БДТУ валодаюць неабходным узроўнем падрыхтоўкі для працы ў сур'ёзных ІТ-кампаніях, у тым ліку ў галіне кібербяспекі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Загаловак у газеце: Спецыялісты па кібербяспецы для ПВТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.