Вы тут

ФПБ атрымала высокую ўзнагароду за патрыятычнае выхаванне


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі атрымала высокую ўзнагароду за вялікую колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне. Адно з такіх мерапрыемстваў — маштабная рэканструкцыя Кургана Славы.


— Да маштабнай рэканструкцыі Кургана Слава мы прыступілі ў 2015 годзе, — расказаў Міхаіл ОРДА, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. — Гэта сімвал вялікай Перамогі, адзінства брацкіх народаў, нашага ўмення разам супрацьстаяць бядзе. І сімвалічна, што ў рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу прынялі ўдзел жыхары ўсёй краіны. Асабісты ўдзел, грошы, пералічаныя на дабрачынны рахунак, кажуць пра тое, што людзі памятаюць і ўшаноўваюць нашу гісторыю, подзвіг народа.

Падчас рэканструкцыі цалкам замянілі травяное покрыва, адрамантавалі прыступкі і зрабілі сучасную падсветку. А да 71-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на мемарыяле ўстанавілі сонечныя батарэі. Цяпер помнік асвятляецца ў вячэрні і начны час. У планах Федэрацыі прафсаюзаў — правесці работы па пошуку згубленай баявой тэхнікі. Экспанаты будуць адрэстаўраваны і выстаўлены каля падножжа Кургана ў музеі баявой тэхнікі пад адкрытым небам. Плануецца, што менавіта на гэтыя мэты і ў цэлым на далейшае добраўпарадкаванне Кургана Славы будуць накіраваны грашовыя сродкі прэміі.

Дарэчы, гэта не адзіны аб'ект, над якім узялі шэфства прафсаюзы. У кожнай вобласці вызначаны знакавыя помнікі. Напрыклад, на Гродзеншчыне гэта мемарыяльны комплекс «Шаўлічы» ў Ваўкавыскім раёне, у Віцебскай вобласці — воінскі мемарыял, дзе пахаваны Герой Савецкага Саюза Мінай Шмыроў і іншыя вядомыя камандзіры, у Брэсцкай — брацкая магіла лагера-шпіталя «Рэвір». Кожнае абласное, раённае аб'яднанне, пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўносяць свой уклад у рэканструкцыю памятных месцаў і ў цэлым у захаванне нашай агульнай гістарычнай памяці.

Загаловак у газеце: Дзеля захавання памяці

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.