Вы тут

На Гомельшчыне вылучылі кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад прафсаюзаў


У Гомелі кіраўніцтва вобласці і горада, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый абласнога цэнтра і рэгіёна, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый прынялі ўдзел у Пленуме Савета Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Перад прысутнымі выступілі памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў і намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Пазнякоў.


— Мы заўсёды гаворым аб нашых дасягненнях і выказваем падзяку людзям працы, але не трэба забываць аб тым, што мы яшчэ не ўсё зрабілі для рэгіёну, і ўсё не зробім ніколі. Таму што час ідзе і ўсё мяняецца. Заўсёды будуць пытанні, якія людзям давядзецца вырашаць. І каб жыць якасна, нам трэба ўнікаць у тыя рэзервы, якія ў нас ёсць. Людзі працы, здаровая крытыка і выяўленне недахопаў у любой працы — гэта нашыя рэзервы. Нам патрэбна больш ініцыятывы. На гэта працоўнікоў увесь час арыентуе Кіраўнік дзяржавы — Аляксандр Лукашэнка. Аднак пры гэтым мы заўсёды павінны думаць аб тым, што яшчэ трэба зрабіць, каб аблегчыць працу чалавека, — падкрэсліў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.

Як адзначыў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Пазнякоў, сёння у большасці напрамкаў прафсаюзнай дзейнасці Гомельшчына — у перадавіках. 

— У Год якасці мы павінны імкнуцца да таго, каб колькасныя паказчыкі перайшлі ў якасныя. У вашым рэгіёне да гэтага ёсць добрыя перадумовы: у 2023 годзе абласным аб’яднаннем прафсаюзаў на 100 працэнтаў выкананы паказчыкі па стварэнню першасных арганізацый, — патлумачыў Уладзімір Пазнякоў.

Падчас Пленума адбылося вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад прафсаюзнага руху Гомельшчыны. Было вылучана 10 кандыдатаў.

— Яны прадстаўляюць розныя сферы, гэта прафсаюзныя актывісты рознага ўзроўню. Сярод іх, напрыклад, ёсць старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, і тыя, хто працуе кіраўнікамі прадпрыемстваў. Улічваліся іх асабістыя якасці, жыццёвы досвед — усе дзелавыя, прафесійныя і маральныя якасці, — звярнуў увагу старшыня Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Пётр Кірычэнка.

Сваім меркаваннем аб важнасці і адказнасці вылучэння ў шэрагі кандыдатаў у дэлегаты УНС з журналістамі падзяліўся старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Гомсельмаш» Іван Швед.

— Буду і надалей прасоўваць усе тыя ідэі і напрамкі ў рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Асноўная ідэя, асноўны напрамак у працы — гэта ў першую чаргу загружанасць людзей працай і, як следства, — магчымасць зарабляць заработную плату. Праца з моладдзю — важны кірунак, якому таксама трэба надаваць увагу. Акрамя таго важны пытанні аховы працы, культуры, аб’ектаў сацыяльнага забеспячэння і іншыя.

Стаць кандыдатам у дэлегаты УНС — ганаровая місія для старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Аляксандра Цітовіча.

— Сёння актуальны пытанні развіцця рэальнага сектара, прамысловых прадпрыемстваў, эканамічнага складніка, — падзяліўся сваім бачаннем кандыдат у дэлегаты ВНС ад Мазырскага рэгіёна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

фота Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.