Вы тут

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адбудзецца 8-12 лютага


Як паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі, сярод краін, якія сёлета будуць дэманстраваць сваю прадукцыю на выставе: Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Грэцыя, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Карэя, Куба, Літва, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, ЗША, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор, ну і, вядома, Беларусь. Грэцыя, дарэчы, стане ўдзельнікам выставы ў Мінску ўпершыню, падкрэслілі ў міністэрстве.


Краіна — ганаровы госць XXІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Буйныя калектыўныя экспазіцыі прадставяць Расія, Германія, Кітай, Іран, ЗША. Галоўныя тэмы цяперашняй выставы — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. У праграме выставы 8—9 лютага — III Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» з удзелам знакавых творцаў блізкага і далёкага замежжа, а таксама семінар маладых літаратараў. Упершыню адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў «Першацвет», заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства інфармацыі Беларусі, арганізатарамі — РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Кніжная выстава-кірмаш сёлета пройдзе ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Яе арганізатарам выступае Міністэрства інфармацыі Беларусі, суарганізатарамі — Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ААТ «Белкніга», ПК ТАА «Макбел».

Канстанцін Люткевіч

Загаловак у газеце: На сустрэчу з кнігай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.