Вы тут

У Магілёве з’явіліся скульптуры багоў Гермеса і Вялеса


Магілёўскае прадпрыемства "Магілёўаўтадар" вырашыла зрабіць свой унёсак ва ўпрыгожванне горада. Скульптуры, вышынёй за два метры, з'явіліся ў нішах прыгожага будынка з калонамі на вуліцы Першамайскай, дзе знаходзіцца адміністрацыя прадпрыемства.


— Магілёўшчына знаходзіцца на скрыжаванні шляхоў, звязваючы рускія, украінскія, польскія і беларускія землі, — патлумачыў гэтую ідэю намеснік генеральнага дырэктара РУП "Магілёўаўтадар" Сяргей Тылец. — Яна была і на шляху "з варагаў у грэкі", яе неаднаразова перасякалі расійскія і замежныя імператары і імператрыцы. Вось мы і вырашылі ўшанаваць заступнікаў дарог, якімі былі грэчаскі Гермес і славянскі Вялес. Гэта была задумка нашага былога кіраўніка Аляксандра Мініна і доктара архітэктуры, прафесара кафедры "Горадабудаўніцтва" БНТУ Армена Сардарава. А ўвасобілі яе ў жыццё магілёўскі скульптар Андрэй Вараб'ёў і яго мінскія калегі.

Дарэчы, менавіта дзякуючы магілёўскім дарогабудаўцам міжнародныя трасы М-4 (Мінск—Магілёў) і М-5 (Мінск—Гомель) рэканструяваны пад першую катэгорыю. І нават зараз, у зімовы час, працягваецца будаўніцтва стратэгічна важнага аб'екта — моста цераз раку Сож у раёне Слаўгарада. Ён звяжа гэты райцэнтр з Краснаполлем і дасць магчымасць Слаўгараду стаць бліжэй да мяжы з Расіяй.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БЕЛТА

Каментары

РУП «Могилевавтодор» считает, что необходимо упомянуть авторов проекта. Это архитектор - Доктор архитектуры, профессор, научный консультант АИБ А.С.Сардаров; скульптор - Лауреат государственной премии Республики Беларусь А.М.Финский.
Основной исполнитель работ - могилевский скульптор Андрей Воробьев

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.