Вы тут

«Каму, як не нам, беларусам...»


Сёння мы 18-ы раз адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы, свята.

Што яно асабіста для мяне? На жаль, досыць невясёлая падстава для роздуму.


Услухайцеся — мовы называюцца роднымі. Як бацькі, як дзеці, як сёстры і браты. Скажыце, як можна не любіць іх, не песціць, не клапаціцца? Як можна грэбаваць альбо адмаўляцца ад іх?

У многіх, дзякаваць Богу, да гэтага не дайшло і ніколі не дойдзе: ёсць людзі, якія шануюць сваё, размаўляюць на мове продкаў. Ёсць тыя, хто з задавальненнем слухае, калі недзе і нехта па-беларуску гутарыць альбо спявае. Але пры гэтым...

Успамінаю вяселле малодшай дачкі і сваё віншаванне маладым — на роднай беларускай мове... Памятаю, як уважліва слухалі мяне. І ніколі не забудуся, як потым казалі, што маё віншаванне было самым прыгожым, «самым класным». У захапленні ад яго была нават гарадская моладзь...

Тады чаму ж, папыталася ў людзей, вы самі па-беларуску не размаўляеце?

Высветлілася, што нехта саромеецца, лічыць мову вясковай, нехта — баіцца памылак, бо не мае дастаткова практыкі, дастаткова ведаў. Але ж скажыце — каму, як не нам, беларусам, вывучаць яе, практыкавацца, размаўляць, паказваць прыклад прыезджым?

На мой погляд, не трэба саромецца таго, што дадзена з нараджэння. І памылак баяцца не варта: хай сёння ваша мова будзе больш нагадваць трасянку... Заўтра яна абавязкова стане лепшай — той, якую вялікі Адам Міцкевіч назваў «найбагацейшай і найчысцейшай з усіх усходнеславянскіх...».

Успомню і яшчэ аднаго паэта, нашага земляка Івана Лагвіновіча:

Мову продкаў назваў я

святыняй найпершай,

суцяшальніцай,

скарбніцай найдарагой;

бо калі б не яна —

не было б гэтых вершаў:

не прарос бы мой талент

у мове другой.

І сапраўды, большую частку жыцця гэты паэт пражыў ва Украіне, але і там не страціў роднасці з мовай бацькоў. А вось мы чамусьці страчваем — дома.

Сёння ўсё чалавецтва адзначае Дзень роднай мовы. Дык давайце ж і мы прымем удзел у гэтым святкаванні.

Што для гэтага трэба? Для пачатку, магчыма, недзе ў краме ці на вуліцы сказаць першыя «калі ласка» і «дзякуй» альбо выбраць менавіта беларускую мову ў банкамаце... Галоўнае, кажуць, пачаць, а той, хто пачаў, — зрабіў палавіну.

Таццяна Маляўка,

Ганцавіцкі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.