Вы тут

Чаканая працягласць жыцця беларусаў у 2020 годзе перасягне 75 гадоў


Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў 2020 годзе ў Беларусі вырасце да 75,3 года. Такая інфармацыя змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 9 лютага 2017 года нумар 111, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Фота: БЕЛТА

Пастанова ўносіць змяненні ў дзяржаўную праграму "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады.

Так, зводным мэтавым паказчыкам дзяржаўнай праграмы і мэтавымі паказчыкамі падпраграм прадугледжваецца забяспечыць да 2020 года павелічэнне чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні да 75,3 года (раней павелічэнне чакалася да 74,6 года). У 2017 годзе гэты паказчык павінен скласці 74,3 года.

Акрамя таго, у скарэкціраванай дзяржпраграме абазначана зніжэнне ў 2017 годзе дзіцячай смяротнасці ва ўзросце ад 0 да 18 гадоў да 41,3 прасантыміле на 100 тыс. чалавек, у 2019 годзе - да 40,8 прасантыміле на 100 тыс. чалавек.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.