Вы тут

Вучыцца будзем па-новаму?


У пачатку сакавіка завяршылася публічнае абмеркаванне новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі. Вадзім БОГУШ, першы намеснік міністра адукацыі і кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы Кодэкса аб адукацыі, расказаў, што прапаноў было шмат, але ўсе яны датычыліся дэталей. Пасля юрыдычнага аналізу яны ўлічацца пры ўзгадненні Кодэксу. Сёння ў Палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі прайшоў круглы стол на тэму “Асноўныя напрамкі ўдасканальвання заканадаўства аб адукацыі”, дзе яшчэ раз разгледзелі новую рэдакцыю.


Фота: eva.ru

Гэты круглы стол стане адным з серыі такіх мерапрыемстваў. Плануецца, што пройдуць сустрэчы ў такім фармаце з прадстаўнікамі вышэйшай і сярэдняй адукацыі, а таксама кропкава па актуальных пытаннях. Гэта робіцца для таго, каб яшчэ да ўнясення Кодэкса на разгляд у Палату прадстаўнікоў зняць самыя спрэчныя моманты. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар МАРЗАЛЮК лічыць, што “ўсе беды ад сырых, “недапечаных” законаў”. Кодэкс аб адукацыі павінен максімальна спрыяць павышэнню якасці падрыхтоўкі і вучня, і студэнта.

— У камісію зараз паступае шмат прапаноў, бывае да 60 ад аднаго чалавека, — расказвае Ігар Марзалюк. — Мы іх будзем перадаваць у рабочую групу міністэрства, самі ставіць на кантроль і разглядаць. Мы па-максімуму плануем улічыць рацыянальныя ідэі.

Старшыня камісіі, напрыклад, прапанаваў вызначыць мінімальны бал, з якім можна паступаць у ВНУ. Калі ён ніжэй — паступаеш у прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Дарэчы, па такім прынцыпе ідзе адбор у Германіі. Інакш ёсць праблема “са звышдаступнасцю вышэйшай адукацыі, а гэта масавасць нараджае незадаволенасць самых лепшых і перспектыўных выпускнікоў сярэдняй школы”.

— Мы гэты кодэкс робім для сябе, для нацыянальнай сістэмы адукацыі, для нашай краіны, для паляпшэння якасці сістэмы з улікам усіх прынятых міжнародных дамоваў, якія ўзяла на сябе Беларусь, — падкрэсліў Ігар Марзалюк.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.