Вы тут

Ніжняя і верхняя палаты абмеркавалі законапраект аб адвакатуры


На базе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Падчас яго былі абмеркаваны прапановы па праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення дзейнасці адвакатуры», якія паступілі ад некамерцыйных арганізацый.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел як прадстаўнікі дзяржаўных структур, так і недзяржаўныя — рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне «Беларускі Хельсінскі Камітэт». Фармат відэаканферэнцсувязі з абласнымі цэнтрамі дазволіў таксама прыцягнуць да абмеркавання шырокае кола адвакатаў і іншых зацікаўленых. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі больш за 20 прапаноў.

Па выніках работы прыняты рашэнні аб мэтазгоднасці карэкціроўкі палажэнняў, якія датычацца правоў адвакатаў, прыцягнення іх да дысцыплінарнай адказнасці, узаемаадносін адвакатаў з грамадскімі аб'яднаннямі. Акрамя таго, Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь рэкамендавана дадаткова вывучыць пытанне адносна ўдзелу адвакатаў у дзейнасці камерцыйных арганізацый.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Адвакаты клапоцяцца аб сваіх правах

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.