Вы тут

У Бялыніцкім раёне прайшло свята першай баразны


Хоць пасяўная ў Магілёўскай вобласці ўжо ідзе поўным ходам, традыцыйны абрад натхніў аграрнікаў на новыя рэкорды. Для правядзення аграрнага свята выбралі адну з найлепшых гаспадарак не толькі вобласці, але і краіны — СВК «Калгас «Радзіма». Гаспадарка моцная традыцыямі земляробства і сваім калектывам. На чале яе 36 гадоў стаіць Аляксандр Лапацентаў, чалавек, вядомы сваімі наватарскімі падыходамі да працы і вялікім клопатам пра людзей. Нездарма тут шмат моладзі, 70% работнікаў гаспадаркі — гэта выпускнікі тутэйшай Вішоўскай школы.


Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

На хлебаробнае свята прыехалі кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчай галіны на чале з губернатарам вобласці.

— Задачы на гэты год у нас сур'ёзныя — неабходна сабраць звыш мільёна трохсот тон збожжа, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. — Мы паставілі таксама мэту павялічыць вытворчасць цукровых буракоў, бульбы, ільну. Сённяшняе свята дае старт масавым работам на пасяўной Магілёўскай вобласці.

Уладзімір Даманеўскі звярнуў увагу на важнасць догляду пасеваў. Ён даручыў правесці ў вобласці шэраг адукацыйных семінараў у красавіку і маі.

Права зрабіць першую баразну на полі выпала вопытнаму механізатару Анатолю Панцялееву.

— «Радзіма» сёння гатовая да правядзення ўсіх сельскагаспадарчых работ, — паведаміў кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Лапацентаў. — Пасяўная — адказны момант, але фізічна гэта самая лёгкая, па маім вопыце, работа, якая праводзіцца ў сельскагаспадарчым годзе. Мы збіраемся сёлета пасеяць усе яравыя культуры на плошчы 3975 га. Тэхнічныя магчымасці, наяўнасць матэрыяльных і фінансавых сродкаў, людскія рэзервы, якія мы лічым галоўным здабыткам гаспадаркі, ёсць. Насенне ў нас таксама элітнае, а гэта значыць плюс 15—20% да ўраджайнасці. Усё астатняе залежыць ад чалавека. За кошт нашых напрацовак і людзей мы ўпэўнена сябе адчуваем.

Такое мерапрыемства ў вобласці праводзіцца ўжо другі год. Першае было ў Кіраўскім раёне. Трэба думаць, што гэта свята стане традыцыяй.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Вішоўскія засеўкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.