Вы тут

Выйшла кніга Віктара Герменчука «Кітай. Крылы дракона»


Выдавецкі дом «Звязда» прапанаваў чытачу даследаванне беларускага палітолага Віктара Герменчука «Кітай. Крылы дракона».


Здаецца, што часам даследчыкі кітайскіх здабыткаў у эканоміцы, сацыяльным уладкаванні краіны паўтараюць адно аднаго. І калі прачытаеш з дзясятак кніг, манаграфій пра Паднябесную, яе ўчора і сёння, то ловіш сябе на думцы, што ўсё выкладзенае табе добра знаёмае. Іначай у выпадку адкрыцця работы кандыдата гістарычных навук Віктара Герменчука, які многія гады аддаў працы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, — «Кітай. Крылы дракона».

Вучоны пастараўся лаканічна і пераканаўча раскрыць тэму падыходаў заходняй палітычнай навукі да ацэнкі падзей у Кітаі. Сапраўды, пра Кітай шмат пішуць і шмат разважаюць стагоддзямі. А ці заўсёды ацэнкі заходніх — еўрапейскіх ці амерыканскіх — спецыялістаў з'яўляліся ці з'яўляюцца справядлівымі? Аўтар дасведчана зазірае ў сутнасць таго, што адбываецца ў Паднябеснай. Імкнецца, выклаўшы розныя погляды, даць свой уласны адказ на пытанні, звязаныя з «кітайскім цудам». Адметна, што В. Гермянчук, пакінуўшы ўбаку агульнае захапленне, пранікае ў сутнасць, паказвае пры гэтым добрае веданне кітайскай гісторыі, кітайскіх традыцый. З цікавасцю чытаюцца раздзелы пра барацьбу з карупцыяй, фарміраванне эліты дзяржаўных служачых, суіснаванне бедных і багатых і шмат што яшчэ.

Нагадаем, што кніга вучонага-палітолага В. Герменчука — працяг беларускай кітаязнаўчай бібліятэкі, якая спакваля ствараецца намаганнямі Міністэрства інфармацыі краіны і Выдавецкага дома «Звязда». Крыху раней пабачыў свет зборнік успамінаў беларускіх паслоў у Кітаі. Найлепшыя творы кітайскай мастацкай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову былі аб'яднаны ў анталогіі «Стагоддзе на знаёмства». Займела розгалас і кніга «Кітай вачыма беларусаў».

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.