Па інфармацыі Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, у лагерах з кругласутачным знаходжаннем адпачнуць 38,3 тысячы дзяцей (з іх у 9-дзённых палатачных лагерах — 7 тысяч) і каля 27,9 тысячы хлопчыкаў і дзяўчатак — у лагерах з дзённым знаходжаннем.
Гэтым летам будуць працаваць 32 стацыянарныя загарадныя аздараўленчыя лагеры, звыш 400 лагераў з дзённым знаходжаннем і 200 палатачных і профільных лагераў. Работа лагераў з кругласутачным знаходжаннем будзе арганізавана ў наступных рэжымах: тры лагеры — у пяць змен, 27 лагераў — у чатыры змены і два лагеры — у тры змены. Працягласць змен складае ад 18 да 21 дня. Асаблівую ўвагу, як і ў папярэднія гады, удзеляць аздараўленню дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з сацыяльна небяспечных сем'яў. Акрамя таго, плануецца арганізаваць больш за 50 лагераў працы і адпачынку з дзённым і кругласутачным знаходжаннем. Імі будуць ахоплены больш як 1,3 тысячы сталічных школьнікаў.
Сяргей СТАРЫНАЎ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?