Вы тут

«Белагра-2017»: убачым сапернікаў і знойдзем партнёраў


Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2017» ужо не першы год збірае на адной пляцоўцы лепшых бізнесменаў нашай краіны ў аграрнай сферы, а таксама запрашае ў госці прадстаўнікоў СНД, блізкага і далёкага замежжа. Як адзначыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас адкрыцця выстаўкі, важна паказаць навінкі айчыннай прадукцыі, убачыць прапановы партнёраў, сяброў, сапернікаў па бізнесе і зрабіць крокі для далейшага супрацоўніцтва.


«Упэўнены ў тым, што наша выстаўка і ў наступныя гады будзе запрашаць да сябе гасцей, будзе запатрабаваная, будзе той пляцоўкай, на якой можна зверыць гадзіннікі і зрабіць высновы для далейшага развіцця і павышэння эфектыўнасці сваёй дзейнасці», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Падчас адкрыцця міжнароднай выстаўкі прэм'ер-міністр таксама нагадаў, што Беларусь уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых краін-экспарцёраў малочнай прадукцыі. «Для таго каб займаць гэта важнае месца ў сусветнай вытворчасці, падтрымліваць яго і ўзмацняць свае пазіцыі, неабходна пастаянна працаваць над сабой, знаходзіцца на перадавых рубяжах навукі, заўсёды адпавядаць канкурэнцыі, якую прапаноўваюць партнёры на рынках як унутры, так і па-за межамі нашай краіны», — падкрэсліў ён.

Удзел у «Белагра-2017» бяруць кампаніі з Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Расіі. Асобнымі экспазіцыямі прадстаўлены прадпрыемствы Малдовы, Германіі, Грузіі, Чэхіі, Польшчы.На выстаўцы можна азнаёміцца з перадавымі кірункамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама з сельгастэхнікай. У рамках форуму арганізаваны міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі «Белферма», «Белпрадукт», «Харчовая індустрыя», «Прадмаш. Холад. Упак». Праграмай прадугледжаны канферэнцыі, семінары, прэзентацыі, майстар-класы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Убачым сапернікаў і знойдзем партнёраў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.