Вы тут

Раім схадзіць


Фэст «Гонар продкаў-2017», «Этнапікнік з «Беларусбанкам», фестываль «Тата адпачывае» і выстава музычных інструментаў Індыі – афіша «Звязды» з 26 чэрвеня па 3 ліпеня.


Фэст «Гонар продкаў-2017»

Фота: plfoto.com

Дзе: Вілейскі гісторыка-краязнаўчы музей (г. Вілейка, пл. Свабоды, 1)

Калі: 1-2 ліпеня, 11:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Кожны фэст «Гонару продкаў» прысвечаны канкрэтнай падзеі з гісторыі ВКЛ. У гэтым годзе лейтматывам стануць грамадзянскія войны 1432-1438 г.г.

У праграме: рыцарскія баі, горад майстроў, тэатральныя выступленні, вялікі канцэрт з удзелам: Hardwood, Fabiant, «Адарвірог», Cad Goddeu, By Cry, «Кашлаты Вох», «Рутвіца»,«Мярэжа».


«Этнапікнік з «Беларусбанкам»

Фота: vetliva.ru

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Калі: 1 ліпеня, 11:30

Колькі каштуе: 8 р., школьнікі – 4 р., дашкольнікі – бясплатна

Арганізатары падрыхтавалі дынамічную праграму ў лепшых беларускіх традыцыях. Аматараў актыўных забаў чакае катанне на конях і поні, народныя танцы і палёты на мотапараплане, верталёце, паветраным шары. 

Пазнаёміцца з міфалогіяй Беларусі можна будзе, прыняўшы ўдзел у квэсце «Таямнічая гісторыя». Тых, хто жадае паспрабаваць сябе ў рамёствах, чакаюць майстар-класы па вырабе лялек-мотанак, а таксама стварэнні традыцыйнага беларускага строю ўласнымі рукамі. 

Займальныя экскурсіі дапамогуць усім жадаючым хаця б на 30 хвілін адчуць сябе часткай старажытных традыцый, даведацца якія былі ў беларусаў грошы і куды яны іх хавалі.

Усіх юных прыхільнікаў беларускай культуры і відэамастацтва чакае мультыплікацыйная праграма «Беларускія казкі» ў школе пачатку XX ст. з в. Калодчына.

Хэдлайнерамі музычнай часткі мерапрыемства стануць віртуоз гульні на балалайцы Аляксандр Варанішча і неафольк-рок гурт Rokash.


Фестываль «Тата адпачывае»

Фота: citydog.by

Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 2-3 ліпеня, 12:00

Колькі каштуе: ад 5 р.

2 і 3 ліпеня ў абноўленым Urban Park Dreamland пройдзе першы кавер-фэст «Тата адпачывае», які аб'яднае добрую музыку, смачную ежу і цікавыя забавы.

Будуць працаваць валейбольная пляцоўка і пляцоўка для стрыт-бола, фрысбі і бадмінтон. І гэта не кажучы ўжо пра майстар-класы і воркшопы, маркет адзення і аксесуараў, а таксама спецыяльныя кропкі забаў для дзяцей.


Выстава музычных інструментаў Індыі

Фота: kirtanbazar.ru

Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)

Калі: па 30 чэрвеня, 10:00-17:30

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Наведвальнікі змогуць за адзін уваходны квіток пазнаёміцца з усімі экспазіцыямі музея і ўнікальнай калекцыяй музычных інструментаў Індыі. Прыняць удзел у майстар-класе танцавальнага калектыва індыйскіх танцаў «Сапна» (папярэдні запіс), а таксама можна будзе сфатагравацца і атрымаць фотапаштоўку. 


Велашкола

Фота: ladyadvice.ru

Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)

Калі: па 31 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.

Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.


Майстар-класы па танцах і фітнесу

Фота: medikent.com.tr

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.