Вы тут

Самыя прыгожыя — вёскі і аграгарадкі


Да такой высновы каторы год прыходзіць камісія Рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванню дваравых тэрыторый. Яе члены адзначаюць, што аздабленне двароў у вёсках і аграгарадках знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. Прычым гэта тычыцца не толькі мастацкага афармлення кветнікаў, а і складу саміх кветак.


Фота: odin.ru

Пералік работ па добраўпарадкаванню і ўтрыманню прыдамавых тэрыторый, якія павінны забяспечваць мясцовыя выканкамы, вызначаны Мінжылкамгасам. Гэта ўтрыманне і рамонт вулічна-дарожнай сеткі, дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак, пясочніц, пляцовак для збору цвёрдых камунальных адходаў, уход за аб’ектамі расліннага свету, вонкавае асвятленне.

— Разам з тым грамадзяне па ўласнаму жаданню і дамоўленасці з ЖКГ могуць абсталяваць за свае сродкі ў двары, напрыклад, дзіцячую пляцоўку. Існуе таксама дадатковая жыллёва-камунальная паслуга — стварэнне элементаў добраўпарадкавання на тэрыторыі і іх далейшае ўтрыманне, што робіцца са згоды ўсіх жыхароў, — абазначыла Алена НОВІКАВА, галоўны спецыяліст сектара па надзвычайных сітуацыях Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Намеснік генеральнага дырэктара ДА “Гарадская жыллёвая гаспадарка” Галіна ГІЛЕВІЧ заўважыла, што ў апошнія гады актыўнасць удзелу грамадзян у добраўпарадкаванні двароў расце:

— Калі сілы, што прыкладваюць самі жыхары на стварэнне кветнікаў ля пад’ездаў і ўход за імі, перавесці ў грашовыя сродкі, калі б кветнік пасадзілі мы і даглядалі яго, то гэтая сума ў некалькі разоў перавышае выдаткі, што пералічваюцца на разліковыя рахункі для закупкі, напрыклад, дзіцячага абсталявання.

Актыўная пазіцыя праяўляецца нават у арандатараў памяшканняў у жылых дамах. А сёлета ў многіх жыхароў з’яўляецца жаданне будаваць у дварах велапаркоўкі.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.