Вы тут

Ці будуць унесеныя змены ў Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы?


Чацвёрты раз адбылося пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі верхніх палат беларускага і расійскага парламента па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Па выніках яго члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі дамовіліся правесці маніторынг выканання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і адпаведнасці яму нацыянальных заканадаўстваў.


«Мэта гэтага маніторынгу — паглядзець, што выконваецца, што не выконваецца. Бо дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ні разу не пераглядаўся. За гэты час нешта страціла сваю актуальнасць, штосьці ўжо выконваць не трэба. Гэтыя пункты неабходна ўжо скасаваць. Ці ўключыць нейкія новыя пункты, каб узбагаціць гэты дагавор», — лічыць Мар'яна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Пры гэтым віцэ-спікер адзначыла, што казаць пра тое, што ў дагавор могуць быць унесены змены, заўчасна: «Давайце казаць пра тое, што магчымая выпрацоўка прапаноў па карэкціроўцы, якія будуць пакладзены ў аснову далейшай працы», — сказала яна. Маніторынг плануецца правесці сумесна з Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы.

Акрамя таго, на пасяджэнні быў разгледжаны вынік экспертызы нацыянальных заканадаўстваў Беларусі і Расіі ў галіне правядзення скаардынаванай прамысловай палітыкі. Былі выяўлены не толькі праблемы, але і шляхі іх вырашэння.

Пакуль пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі праходзяць раз на год падчас Форуму рэгіёнаў, аднак не выключана, што ў далейшым такія сустрэчы будуць адбывацца часцей.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Час выпрабоўвае дакументы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.