Вы тут

Муж і жонка з Гарадоцкага раёна заблукалі ў лесе, мужчына памёр


Двое пенсіянераў у Гарадоцкім раёне блукалі ў лесе каля 5 сутак, жанчыну ўдалося выратаваць, а яе муж памёр, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.


Трывогу забіла дачка пары з вёскі Канчане. «Яна патэлефанавала ў міліцыю ў другой палове дня 31 ліпеня і паведаміла, што не можа датэлефанавацца да бацькоў. Апошні раз іх бачылі, калі маці прыязджала ў госці да сына ў Гарадок 28 ліпеня. Некалькі сутак доўжыліся пошукі, на якія былі прыцягнуты сілы і сродкі ратавальнікаў і міліцыі, і толькі сёння раніцай знайшлі жанчыну: шоргат пачуў іншы мясцовы жыхар, калі тая ўжо амаль выбралася з лесу на дарогу», — сказала Вольга Шкуратава.

Жанчына сталага веку, стомленая хаджэннем па лесе, змагла растлумачыць няшмат. Яна паведаміла, што яны з мужам адправіліся ўвечары 28 ліпеня ў грыбы і заблукалі. За дзень да таго, як яна змагла выбрацца, яе муж памёр, але месца пазначыць не змагла. Праводзяцца пошукі мужчыны. Задзейнічана радыёкіраваная авіямадэль, квадракоптар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Жанчына дастаўлена ў бальніцу для ацэнкі стану здароўя.

«Муж і жонка, адправіўшыся ў грыбы, не ўзялі з сабой тэлефон. Часта гэта становіцца вырашальным фактарам, — адзначыла Вольга Шкуратава. — У тым жа Гарадоцкім раёне 28 ліпеня заблукаў 10-гадовы хлопчык. Разам са старэйшым братам і двума сябрамі-аднагодкамі яны гулялі ў суседнім з іх вёскай Смалоўкай лесе. У нейкі момант кампанія распалася. Хлопчык застаўся адзін. Ён паспрабаваў патэлефанаваць бацькам, але тыя былі недаступныя. Тады ён набраў 102, і дзяжурны Гарадоцкага РАУС увесь гэты час вёў дзіця па тэлефоне. З яго дапамогай хлопчык знайшоў калкі — паказальнікі лясных высечак, прадыктаваў нумар, і ўжо хутка ў гэты квартал вырубкі прыбылі леснікі разам з міліцыяй. Дзіця паспяхова вярнулася дадому».

Загаловак у газеце: Трагедыі ў лесе

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.