Вы тут

«Мазгавыя цэнтры» краін БРІКС узмоцняць абмены


 Аб гэтым дамовіліся падчас Канферэнцыі па пытаннях дзяржаўнага кіравання.


Пяць "мазгавых цэнтраў" з краін БРІКС падпісалі мемарандум аб абменах і сумесных даследаваннях, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Дакумент быў падпісаны падчас Канферэнцыі краін БРІКС па пытаннях дзяржаўнага кіравання, якая прайшла напярэдадні адкрыцця 9-га саміту БРІКС (адбудзецца ў пачатку верасня) ў горадзе Цюаньчжоу (правінцыя Фуцзянь). Пяць "мазгавых цэнтраў", якія падпісалі мемарандум, - China International Publishing Group, паўднёва-афрыканскі The Thinker Magazine, Інстытут Еўропы Расійскай акадэміі навук, Кафедра ўсходнеазіяцкіх даследаванняў пры Дэлійскім універсітэце і Кітайска-бразільскі даследчы і дзелавы цэнтр. 

Згодна з дакументам, гэтыя пяць структур будуць абменьвацца дадзенымі па даследаваннях, праводзіць абмены паміж даследчыкамі пачынаючы з наступнага года, штогод праводзіць даследаванні па тэмах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і сумесна праводзіць навуковыя семінары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.