Вы тут

Мільён і яшчэ 74 тысячы тон збожжа


Магілёўскія аграрыі паспелі завяршыць уборачную кампанію яшчэ да таго, як на вобласць абрушыўся дождж. Шклоўскі раён стаў абсалютным лідарам і па ўраджайнасці — 78,8 цэнтнера з гектара (ААТ «Александрыйскае»), і па колькасці сабранага ўраджаю — 133,6 тысячы тон. На другім месцы Магілёўскі раён з ураджайнасцю 74,5 (ЗАТ «Агракамбінат «Зара») і 124,4 тысячы тон збожжа. Болей чым па 65 цэнтнераў з гектара збіралі аграрыі аграгаспадарак «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна і «Кастрычнік» — Мсціслаўскага.

Першымі ў краіне пяць тысяч тон збожжа намалацілі экіпажы камбайнераў ЗАТ «Агракамбінат» Зара» — бацька і сын Уладзімір і Вадзім Корсакі, а таксама Уладзімір Мельнікаў і Аляксей Макосаў. Столькі ж збожжа перавезлі ад камбайнаў кіроўцы гэтага аграпрадпрыемства Юрый Манкевіч і Хасія Лангуры. Па пяць тысяч тон збожжа перавезена і кіроўцамі Шклоўскага раёна Віталем Цемруком (ЗАТ «Амкадор-Шклоў») і Ігарам Ярашовым ААТ «Александрыйскае».

Але тэмп сельскагаспадарчых работ на Магілёўшчыне не зніжаецца. Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, зараз поўнай хадой ідзе ўзорванне зябліва пад азімыя, пасеў азімага рапсу, уборка бульбы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.