Бакамі, якія заключылі дагавор, выступілі Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная асамблея Рэспублікі Судан. Сам дакумент падпісалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА і старшыня Нацыянальнай асамблеі Судана Ібрагім Ахмед АМЕР.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў надзею, што візіт старшыні Нацыянальнай асамблеі Судана Ібрагіма Ахмеда Амера паспрыяе найхутчэйшаму падпісанню дарожнай карты і пачатку рэалізацыі канкрэтнага супрацоўніцтва. Таксама Уладзімір Андрэйчанка прапанаваў правесці бізнес-форум на тэрыторыі Беларусі або Судана, сустрэцца з дзелавымі коламі, бізнес-супольнасцю і абмеркаваць пытанні, закладзеныя ў дарожнай карце.
— Сёння мы ствараем мост у сферы палітыкі і эканомікі паміж Мінскам і Хартумам, — адзначыў старшыня Нацыянальнай асамблеі Судана Ібрагім Ахмед Амер. — Падпісанне мемарандума з'яўляецца пацвярджэннем жадання дзвюх краін працаваць над развіццём і пашырэннем двухбаковага супрацоўніцтва.
***
Падчас сустрэчы з дэлегацыяй з Судана Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, выказаў меркаванне, што візіт замежных гасцей прынясе прарыў у адносінах паміж нашымі краінамі. Спікер верхняй палаты парламента прапанаваў здзяйсняць трансфер беларускіх тэхналогій і ведаў. Напрыклад, у сферы медыцыны, інжынерных і прыродазнаўчых навук, стварэнні харчавання. Акрамя таго, варта ўмацоўваць дагаворна-прававую базу нашага супрацоўніцтва, а гэта восем сумесных дагавораў, датычных перш за ўсё эканамічнага ўзаемадзеяння. Таксама перспектыўнымі, прыярытэтнымі кірункамі Міхаіл Мясніковіч бачыць навукова-тэхнічнае і адукацыйнае супрацоўніцтва, прамысловасць, вырашэнне пытанняў міжбанкаўскай сферы.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Вераніка ПУСТАВІТ
Фота БЕЛТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.