Вы тут

"ПершакурснікFESTival" пройдзе 8 верасня ў Белдзяржуніверсітэце


Асноўныя мерапрыемствы студэнцкага фестывалю разгорнуцца ва ўнутраным дворыку БДУ (праспект  Незалежнасці, 4). Свята стартуе ў 13.00.


Фота: place.by

Для маладых людзей гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца не толькі з іншымі шчаслівымі першакурснікамі, але і з кіраўніцтвам універсітэта. У рамках фестывалю пройдзе адкрыты дыялог паміж студэнтамі і рэктарам БДУ, акадэмікам Сяргеем Абламейкам на тэму “Моладзь і традыцыі: сучаснасць і будучыня”. Сустрэча адбудзецца ў габеленавай зале будынку рэктарата.

У рамках фестывалю будзе арганізавана работа секцый “Музыка”, “Спорт», “Фота”, “Фуд”, “Боды-арт салон”, “Квесты”, “Дзяцінства”, “Інфа”, “Навука” і іншых. А на пляцоўцы “Дзяцінства” першакурснікам будзе прапанавана публічна развітацца з любімымі гульнямі іх  дзяцінства: марскі бой, рызінка, крыжыкі-нулікі. Самых актыўных удзельнікаў чакаюць заахвочвальныя салодкія пачастункі.

Працягне праграму фестывалю святочны канцэрт, падрыхтаваны творчымі калектывамі БДУ і зоркамі беларускай эстрады. Працаваць тэматычныя пляцоўкі фестывалю будуць да 18.00.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла пярвічная арганізацыя БРСМ БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.